.

   ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ АДДЗЕЛ

Начальник учебно-методического отдела
      Начальнік вучэбна-метадычнага аддзела      
Гапко Марына Георгіеўна

Сваю дзейнасць вучэбна-метадычны аддзел ажыццяўляе ў адпаведнасці:

  • з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, пастановамі, загадамі, распараджэннямі, указаннямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншымі кіруючымі метадычнымі дакументамі і матэрыяламі, якія рэгулююць пытанні функцыянавання і развіцця ўстаноў вышэйшай адукацыі;
  • са Статутам універсітэта;
  • з загадамі, распараджэннямі і ўказаннямі рэктара (першага прарэктара) універсітэта;
  • з СТБ ISO 9001-2015 і іншымі рэспубліканскімі і міжнароднымі стандартамі сістэмы менеджменту якасці;
  • з Палітыкай ў галіне якасці, Кіраўніцтвам па якасці і іншымі дакументамі сістэмы менеджменту якасці ўніверсітэта;
  • з Правіламі ўнутранага працоўнага распарадку ўніверсітэта;
  • з Калектыўным дагаворам універсітэта;
  • з Палажэннем «Аб вучэбна-метадычным аддзеле ўстановы адукацыі “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт”» ад 21.09.2017 г.

Структура вучэбна-метадычнага аддзела:

  • начальнік;
  • намеснік начальніка;
  • метадысты;
  • спецыяліст;
  • лабарант;
  • сакратар;
  • дыспетчары.

Функцыі вучэбна-метадычнага аддзела:

Дзейнасць вучэбна-метадычнага аддзела звязана з выкананнем наступных функцый:

  • аператыўнае (гадавое) планаванне вучэбнай і навукова-метадычнай работы ўніверсітэта на аснове стратэгіі развіцця ўніверсітэта і палітыкі ў галіне якасці, якая выцякае з патрабаванняў спажыўцоў, з выкарыстаннем інструментаў менеджменту якасці;
  • кантроль выканання кіруючых дакументаў дзяржаўных органаў кіравання, рэктарата, Савета ўніверсітэта і навукова-метадычнага савета ўніверсітэта па пытаннях арганізацыі і навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу;
  • падрыхтоўка аналітычнай інфармацыі аб дзейнасці ўніверсітэта для правядзення дзяржаўнай акрэдытацыі на адпаведнасць заяўленаму віду і па спецыяльнасцях падрыхтоўкі кадраў з вышэйшай адукацыяй;
  • забеспячэнне распрацоўкі, экспертызы, зацвярджэння і рэалізацыі ва ўстаноўленым парадку лакальнай нарматыўнай прававой і інструктыўна-метадычнай дакументацыі ўніверсітэта, якая вызначае парадак арганізацыі і навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу і ўстанаўлівае патрабаванні да якасці падрыхтоўкі спецыялістаў;
  • распрацоўка і прадстаўленне на зацвярджэнне нормаў часу для разліку вучэбнай працы прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта;
  • разлік штатаў і фарміраванне штатнай колькасці прафесарска-выкладчыцкага складу кафедраў універсітэта на навучальны год, а таксама іх кантроль;
  • кантроль выканання навучальнай нагрузкі выкладчыкаў універсітэта (у тым ліку з пагадзіннай аплатай працы), своечасовага пераразмеркавання ў сувязі з вытворчай неабходнасцю;
  • падрыхтоўка праектаў загадаў рэктара ўніверсітэта па ўстанаўленні і змене вучэбнай нагрузкі прафесарска-выкладчыцкаму складу кафедраў універсітэта;
  • улік кантынгенту студэнтаў універсітэта па ўсіх формах атрымання адукацыі;
  • арганізацыя і кантроль рацыянальнага выкарыстання аўдыторнага фонду і вучэбна-лабараторных плошчаў універсітэта для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу;
  • арганізацыйна-метадычная работа па запаўненні і выдачы дыпломаў аб вышэйшай адукацыі, а таксама іх дублікатаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам;
  • вядзенне і суправаджэнне камп’ютарнага банка дадзеных дыпломаў аб вышэйшай адукацыі, выдадзеных універсітэтам;
  • аналіз якасці падрыхтоўкі студэнтаў, падрыхтоўка аналітычных матэрыялаў, унясенне прапаноў па ўдасканаленні адукацыйнага працэсу;
  • абагульненне і аналіз вынікаў прамежкавага кантролю, бягучай і выніковай атэстацыі будучых спецыялістаў;
  • арганізацыя работы па фарміраванні складу дзяржаўных экзаменацыйных камісій;
  • аналіз справаздач структурных падраздзяленняў па выкананні аператыўных планаў, падрыхтоўка зводных справаздач аб адукацыйнай дзейнасці ўніверсітэта;
  • складанне графікаў адукацыйнага працэсу на навучальны год для ўсіх формаў атрымання адукацыі;
  • забеспячэнне бланачнай вучэбнай дакументацыяй структурных падраздзяленняў універсітэта;
  • каардынацыя дзейнасці факультэтаў па планаванні, арганізацыі і метадычным суправаджэнні навучальных і вытворчых практык (у тым ліку пераддыпломнай), падрыхтоўка зводнай справаздачы аб практычнай падрыхтоўцы студэнтаў за навучальны год, разлік затрат на правядзенне практыкі па ўніверсітэце;
  • арганізацыя распрацоўкі, падрыхтоўка і аналіз праектаў лакальных дакументаў па адукацыйнай дзейнасці, якія адпавядаюць патрабаванням і рэкамендацыям стандартаў серыі СТБ ISO 9001-2015;
  • удзел у правядзенні ўнутраных аўдытаў дзейнасці структурных падраздзяленняў універсітэта;
  • забеспячэнне распрацоўкі, экспертызы, узгаднення, укаранення і ўліку вучэбна-праграмнай дакументацыі ўніверсітэта; кантроль якасці вучэбна-праграмнай дакументацыі, выканання патрабаванняў адукацыйных стандартаў, вучэбных планаў і вучэбных праграм;
  • забеспячэнне працы навукова-метадычнага савета ўніверсітэта;
  • арганізацыйна-метадычнае кансультаванне і каардынацыя дзейнасці метадычных камісій факультэтаў;
  • арганізацыя і правядзенне маніторынгу адукацыйнага працэсу з дапамогай розных формаў кантролю, самаацэнкі, знешняй ацэнкі;
  • падрыхтоўка аналітычнай інфармацыі па адукацыйным працэсе для разгляду на рэктараце, Савеце ўніверсітэта і навукова-метадычным савеце ўніверсітэта;
  • арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне павышэння кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу;
  • забеспячэнне распрацоўкі стабільнага раскладу вучэбных заняткаў на аснове навукова абгрунтаваных патрабаванняў да яго структуры і зместу, яго ўзгаднення і зацвярджэння;
  • кантроль выканання вучэбных планаў спецыяльнасцей па ўсіх відах вучэбных заняткаў і формаў кантролю.

 

Адрас: адміністратыўны корпус № 2, вул. Войкава, 21, 225404 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Начальнік аддзела: Гапко Марына Георгіеўна
Тэлефон: (0163) 64 36 04

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ АДДЗЕЛ