.

  АДДЗЕЛ ДАКУМЕНТАЦЫЙНАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ

Начальнік АДЗ
Начальнік АДЗ
Лауш Наталля Аляксееўна

Аддзел дакументацыйнага забеспячэння (далей — АДЗ) з’яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем універсітэта, у склад якога ўваходзіць архіў. Аддзел створаны загадам рэктара ўніверсітэта ад 02.01.2007 № 1 шляхам рэарганізацыі структурнага падраздзялення ўніверсітэта — канцылярыі. З мая 2016 года ў склад АДЗ уваходзіць архіў універсітэта.

Асноўнымі задачамі АДЗ з’яўляюцца:

  • арганізацыя справаводства і архіўнай спавы ва ўніверсітэце, удасканаленне форм і метадаў работы з дакументамі;
  • улік, забеспячэнне захаванасці, стварэнне навукова-даведачнага апарата і выкарыстанне дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве;
  • падрыхтоўка і своечасовая перадача спраў, якія ўваходзяць у склад Нацыянальнага архіўнага фонда Рэспублікі Беларусь, на дзяржаўнае захоўванне;
  • скарачэнне папяровага дакументазвароту і павелічэнне колькасці аўтаматызаваных працоўных месцаў ведамаснай сістэмы электроннага дакументазвароту;
  • рэалізацыя Місіі, Бачання, Мэтаў, Палітыкі ўніверсітэта ў галіне якасці;
  • рэзультатыўнае прымяненне дакументаў сістэмы менеджменту якасці ўніверсітэта.

У адпаведнасці з ускладзенымі задачамі АДЗ ажыццяўляе наступныя функцыі:

  • рэалізацыя мэтаў і задач кіраўніцтва ўніверсітэта ў галіне якасці ў межах сваіх паўнамоцтваў;
  • распрацоўка і ўкараненне нарматыўных і метадычных дакументаў па дакументацыйным забеспячэнні і архіўнай справе ва ўніверсітэце;
  • скарачэнне папяровага дакументазвароту і забеспячэнне пераходу на электронны дакументазварот;
  • кантроль за якаснай падрыхтоўкай і афармленнем дакументаў у структурных падраздзяленнях, за своечасовым іх выкананнем;
  • ажыццяўленне рэгістрацыі дакументаў і ўлікова-даведачнай работы па дакументах;
  • падрыхтоўка па даручэнні кіраўніцтва праектаў дакументаў з прыцягненнем спецыялістаў адпаведных структурных падраздзяленняў;
  • ажыццяўленне арганізацыйна-метадычнага кіраўніцтва работай з дакументамі ў структурных падраздзяленнях універсітэта;
  • распрацоўка зводнай наменклатуры спраў універсітэта;
  • ажыццяўленне кантролю за правільным афармленнем і фарміраваннем у структурных падраздзяленнях універсітэта спраў, якія падлягаюць здачы ў архіў;
  • кантроль за дзейнасцю архіва, стварэнне навукова-даведачнага апарата і выкарыстанне дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве;
  • падрыхтоўка і своечасовая перадача спраў, якія ўваходзяць у склад Нацыянальнага архіўнага фонда Рэспублікі Беларусь, на дзяржаўнае захоўванне;
  • арганізацыя работы па зваротах грамадзян, юрыдычных асоб і іх законных прадстаўнікоў;
  • кантроль за выкананнем адміністратыўных працэдур па заявах грамадзян;
  • распрацоўка (сумесна з адпаведнымі структурнымі падраздзяленнямі універсітэта) мерапрыемстваў па ўдасканаленні форм і метадаў работы з дакументамі;
  • забеспячэнне абароны канфідэнцыйнай інфармацыі;
  • вывучэнне перспектыўнага айчыннага і замежнага вопыту ў арганізацыі дакументацыйнага забеспячэння і кіравання і архіўнай справы.

 

Адрас:
вул. Войкава, 21, 225404 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Начальнік аддзела:
Лауш Наталля Аляксееўна
Тэлефон:
(0163) 66 53 73

АДДЗЕЛ ДАКУМЕНТАЦЫЙНАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ