Дырэктар студэнцкага клуба
Начальнік аддзела
Грэзе Ганна Уладзіміраўна

«Творчасць – сама сутнасць жыцця ў свеце ведаў і прыгажосці»
В.А. Сухамлінскі

Аддзел культуры і творчасці ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» – гэта ўнікальны цэнтр культурна-дасугавага жыцця студэнцкай моладзі са спрыяльным маральна-эстэтычным асяроддзем, у якім створаны ўсе ўмовы для практычнай рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, інавацыйнай інтэлектуальна-творчай дзейнасці, арганізацыі змястоўнага вольнага часу, комплекснага рашэння задач ідэалагічнай і выхаваўчай накіраванасці.

Прафесійная дзейнасць супрацоўнікаў аддзела арыентавана на фарміраванне ў студэнтаў патрэбнасці ў засваенні каштоўнасцей нацыянальнай і сусветнай культуры, развіццё эстэтычнага і мастацкага густу, фарміраванне сцэнічнай культуры, аказанне практычнай дапамогі сацыяльна значным творчым ініцыятывам, удасканаленне выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў мастацкіх калектываў, арганізацыю канцэртнай i культурна-асветніцкай дзейнасці, удзел у фестывалях і конкурсах, развіццё полікультурных сувязяў.

Сёння на базе аддзела паспяхова ажыццяўляюць сваю дзейнасць 14 студэнцкіх творчых калектываў, пяць з якіх носяць ганаровае званне «народны аматарскі калектыў»:

  • народны інструментальны ансамбль «Музычны гасцінец»;
  • народны тэатр моды «Світа»;
  • народны маладзёжны тэатр мініяцюр «Сафіт»;
  • народная студыя эстраднай песні «Талент»;
  • народны гурток выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Майстэрня».

Калектывы мастацкай творчасці БарДУ з’яўляюцца частымі ўдзельнікамі гарадскіх, раённых і абласных святочных мерапрыемстваў, неаднаразовымі лаўрэатамі і дыпламантамі маладзёжных праектаў, фестываляў і конкурсаў, якія праводзяцца не толькі ў Беларусі, але і ў суседніх краінах (Украіна, Расія, Польшча).

Дзякуючы выдатнай матэрыяльна-тэхнічнай базе, прафесійна абгрунтаванай дзейнасці супрацоўнікаў аддзела і падтрымцы адміністрацыі, Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт не раз станавіўся сцэнічнай і адукацыйнай пляцоўкай для правядзення маштабных мерапрыемстваў і праектаў: рэспубліканскі канцэрт «АРТ-экспрэс», міжнародны фестываль беларускіх і замежных студэнтаў «Творчасць – пасол міру», рэспубліканскі семінар-практыкум «Фарміраванне творчай асобы сродкамі тэатральнага жанру», абласныя этапы конкурсу «Студэнт года» і рэспубліканскага фестывалю-конкурсу мастацкай творчасці «АРТ-вакацыі», міжнародны культуралагічны праект «Грані творчасці» і іншыя. На сцэне канцэртна-актавай залы БарДУ неаднаразова выступалі заслужаныя прафесійныя калектывы Рэспублікі Беларусь.

Дарагія сябры! Больш падрабязную інфармацыю аб дзейнасці аддзела культуры і творчасці, аб культурным жыцці ўніверсітэта Вы можаце атрымаць на нашых старонках.

Сардэчна запрашаем!

Кантактная iнфармацыя
Адрас:
каб. №302, 3 корпус, вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Начальнік аддзела:
Грэзе Ганна Уладзіміраўна
Тэлефон:
+375 163 60 61 48
E-mail:

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ