.

  КАФЕДРА ТЭАРЭТЫЧНАЙ І ПРЫКЛАДНОЙ ЭКАНОМІКІ

 

Загадчык кафедры

Загадчык кафедры
Кораб Аляксандр Мікалаевіч
кандыдат эканамічных навук

Падрабязная інфармацыя на афіцыйным сайце кафедры: em.barsu.by

Кафедра тэарэтычнай і прыкладной эканомікі з'яўляецца выпускаючай на факультэце эканомікі і права па спецыяльнасцях:

  • 1-26 02 01 Бізнес-адміністраванне;
  • 1-27 01 01-01 Эканоміка і арганізацыя вытворчасці (машынабудаванне);
  • 1-25 01 13 Эканоміка і кіраванне турысцкай індустрыяй.

Студэнты спецыяльнасці 1-26 02 01 «Бізнес-адміністраванне» вывучаюць кіраванне бізнес-працэсамі прадпрыемства, рэгуляванне гаспадарчай дзейнасці, менеджмент персаналу, інфармацыйныя тэхналогіі, замежныя мовы і іншыя прадметы, неабходныя для эфектыўнай арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці. Увага таксама надаецца фарміраванню светапогляду будучых спецыялістаў у галіне эканамічнай палітыкі, заснаванаму на разуменні рынкавай эканомікі і сацыяльнай адказнасці бізнесу.

Выпускнікам спецыяльнасці 1-27 01 01-01 «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці (машынабудаванне)» прысвойваецца кваліфікацыя «інжынер-эканаміст». За час вучобы студэнты атрымліваюць глыбокія веды па эканоміцы, арганізацыі вытворчасці, фінансах, менеджменце, маркетынгу, бухгалтарскаму ўліку. Выпускнікі могуць працаваць на пасадах інжынераў-эканамістаў, вырашаць пытанні аналізу інвестыцыйных праектаў, распрацоўваць бізнес-планы.

Выпускнікам спецыяльнасці 1-25 01 13 «Эканоміка і кіраванне турысцкай індустрыяй» прысвойваецца кваліфікацыя «эканаміст-менеджар», што дазваляе ім эфектыўна вырашаць шматгранныя эканоміка-кіраўніцкія задачы індустрыі турызму. Веданне замежных моў дазваляе ім аператыўна наладжваць дзелавыя кантакты з прадстаўнікамі замежных турыстычных фірмаў і прымаць эфектыўныя кіруючыя рашэнні.

Кафедра ажыццяўляе навучальны працэс у дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі на факультэце эканомікі і права, факультэце славянскіх і германскіх моў, факультэце педагогікі і псіхалогіі, інжынерным факультэце.

Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры – 16 чалавек. На кафедры працуюць 6 кандыдатаў навук, 5 дацэнтаў.

Прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры ажыццяўляецца чытанне 45 навучальных дысцыплін:

  • Уводзіны ў спецыяльнасць (1-26 02 01)
  • Уводзіны ў спецыяльнасць (1-27 01 01)
  • Знешнеэканамічная дзейнасць
  • Геаэканоміка турыстычнай індустрыі
  • Грошы, крэдыт, банкі
  • Інвестыцыйнае праектаванне
  • Макраэканоміка
  • Міжнародная эканоміка
  • Мікраэканоміка
  • Сусветная эканоміка
  • Мікра-і макраэканоміка
  • Нацыянальная эканоміка Беларусі
  • Арганізацыя турызму
  • Арганізацыя і нарміраванне працы
  • Арганізацыя вытворчасці
  • Асновы навуковых даследаванняў і інавацыйнай дзейнасці
  • Асновы эканомікі
  • Прагназаванне і планаванне эканомікі
  • Вытворчыя тэхналогіі
  • Планаванне на прадпрыемстве
  • Рэсурсазберажэнне ў сельскагаспадарчай вытворчасці
  • Рэгіянальная эканоміка
  • Тэхналогіі гаспадарчых комплексаў у аграпрамысловым комплексе
  • Тураперэйтынг
  • Фінансавы рынак
  • Фінансы і фінансавы рынак
  • Фінансы арганізацыі (прадпрыемства)
  • Фінансы прадпрыемства
  • Эканамічная бяспека
  • Эканоміка машынабудавання
  • Эканоміка машынабудаўнічай вытворчасці
  • Эканоміка і арганізацыя прамысловай вытворчасці
  • Эканоміка прадпрыемства
  • Эканоміка вытворчасці
  • Эканамічная тэорыя
  • Эканаметрыка і эканоміка-матэматычныя метады і мадэлі
  • Эканоміка і кіраванне інавацыямі
  • Эканоміка арганізацыі (прадпрыемства)
  • Эканоміка прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу
  • Эканоміка турысцкай індустрыі
  • Эканоміка турыстычнай індустрыі
  • Эканоміка-матэматычныя метады і мадэлі
  • Эканоміка прыродакарыстання
  • Дыпломныя работы
  • Удзел у ДЭК

Навукова-даследчая праца на кафедры праводзіцца ў мэтах павышэння прафесійна-педагагічнага майстэрства прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта, паляпшэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў, здольных эфектыўна прымаць кіраўніцкія рашэнні ў сучасных умовах.

Навукова-даследчая дзейнасць прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры ажыццяўляецца ў рамках агульнакафедральнай тэмы «Комплекснае развіццё і стымуляванне нацыянальнай інавацыйнай эканомікі». Навуковыя інтарэсы супрацоўнікаў кафедры заключаюцца ў распрацоўцы рэкамендацый тэарэтычнага, метадалагічнага і практычнага характару па ўдасканаленні мадэляў і механізмаў вядзення аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь, прымяненню найноўшых мадэляў арганізацыі і вядзення аграпрамысловай вытворчасці; фарміраванні і рэалізацыі нацыянальнай аграрнай палітыкі, устойліваму развіццю ўсіх формаў аграрнага прадпрымальніцтва і бізнесу; гарманічнаму размяшчэнню і развіццю сельскіх тэрыторый у рэспубліцы. Да напрамкаў фундаментальных і прыкладных даследаванняў кафедры адносяцца праблемы і перспектывы развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь.

Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры ажыццяўляе работу па падрыхтоўцы студэнтаў да ўдзелу ў навукова-практычных канферэнцыях, праводзіць навуковыя семінары. Студэнты рэгулярна ўдзельнічаюць у Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ і атрымліваюць катэгорыі. Навукова-даследчая дзейнасць студэнтаў ажыццяўляецца ў рамках навукова-даследчай студэнцкай лабараторыі «Арыенцір», студэнцкай лабараторыі эканамічных даследаванняў «Палада», удзельнікі якіх займаюцца падрыхтоўкай тэзісаў дакладаў і навуковых артыкулаў для ўдзелу ў рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях і іншых навуковых мерапрыемствах.

 

Адрас:
каб. 403/3, каб. 404/3, вул. Паркавая, 21, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Заг. кафедры:
Кораб Аляксандр Мікалаевіч
Тэлефон:
(0163) 66 94 83