.

  КАФЕДРА БУХГАЛТАРСКАГА ЎЛІКУ, АНАЛІЗУ, АЎДЫТУ І СТАТЫСТЫКІ

Загадчык кафедры
Пазнякевіч Вікторыя Мікалаеўна
кандыдат эканамічных навук, дацэнт

Падрабязная інфармацыя на афіцыйным сайце кафедры: acnt.barsu.by

Кафедра бухгалтарскага ўліку, аналізу, аўдыту і статыстыкі ўваходзіць у склад факультэта эканомікі і права. У штаце кафедры на пастаяннай аснове працуюць 11 выкладчыкаў, з іх 3 кандыдаты эканамічных навук, 3 дацэнты, 3 магістры эканамічных навук, 6 старшых выкладчыкаў.

Кафедра ажыццяўляе навучальны працэс па дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі на факультэце эканомікі і права.

Кафедра бухгалтарскага ўліку, аналізу, аўдыту і статыстыкі з'яўляецца выпускаючай па спецыяльнасці 1-25 01 08 «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» (па напрамках) і забяспечвае выкладанне спецыяльных дысцыплін, дысцыплін спецыялізацыі, правядзенне курсавога і дыпломнага праектавання для студэнтаў дзённай і завочнай формаў атрымання адукацыі, а таксама правядзенне азнаямленчай, вытворчай (улікова-тэхналагічнай, улікова-аналітычнай) і пераддыпломнай практык.

Навукова-даследчая праца на кафедры праводзіцца прафесарска-выкладчыцкім складам у рамках агульнакафедральнай тэмы «Удасканаленне методык бухгалтарскага ўліку, аналізу і кантролю ва ўмовах інавацыйнага развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь».

 

Адрас:
каб. 216/3, каб. 217/3, вул. Паркавая, 62, 225401, г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць
Заг. кафедры:
Пазнякевіч Вікторыя Мікалаеўна
Тэлефон:
(0163) 66 94 80