.

  АГРАНАМІЧНАЕ АДДЗЯЛЕННЕ

Загадчык агранамічнага аддзялення
Загадчык аддзяленя
Рітвінская Яўгенія Міхайлаўна

Спецыяльнасць 2-74 02 01 Аграномія
Кваліфікацыя аграном

Аддзяленне заснавана загадам № 147 ад 22 жніўня 1968 года. Першы выпуск аграномаў адбыўся ў 1972 годзе. Сёння падрыхтоўка спецыялістаў на аддзяленні ажыццяўляецца па спецыяльнасцях: «Аграномія» і “Плодаагародніцтва» з прысваеннем кваліфікацыі аграном.

У саставе аддзялення функцыяніруюць лабараторыі раслінаводства, глебазнаўства, земляробства і меліярацыі, аграхіміі, батанікі і фізіялогіі раслін; абароныраслін, насенняводства і селекцыі, плодаагародніцтва, кормавытворчасці ,тэхнічнага забеспячэння працэсаў у раслінаводстве. У цяперашні час аддзяленне мае сучасную базу для навучання, правядзення навуковых даследаванняў і навучальных практык.

Практычнае навучанне вядзецца на базе перадавых гаспадарак Рэспублікі Беларусь, навукова-даследчых інстытутаў, доследных станцый, фермерскіх гаспадарак і іншых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Цесная сувязьтэарэтычнага навучання з практычнай падрыхтоўкай навучэнцаў дазваляе рыхтаваць высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія адпавядаюць патрабаванням  сучаснай сельскагаспадарчай вытворчасці.

Выкладчыкі і навучэнцы аддзялення ўключаны ў даследчыцкую дзейнасць. Даследаванні прысвечаны рацыянальнаму выкарыстанню  зямельных рэсурсаў, павышэнню ўрадлівасці глебы, рацыянальнаму прымяненню угнаенняў, рэгулятараў росту, інтэнсіўных тэхналогій вырошчвання сельскагаспадарчых культур, павышэнню якасці прадукцыі. Вынікі работы прадстаўляюцца на штогадовай навукова-практычнай канферэнцыі.

Традыцыйнымі на аддзяленні сталі сустрэчы навучэнцаў з выпускнікамі каледжа і работнікамі АПК, сустрэчы выпускнікоў розных гадоў. За час працы на аддзяленні падрыхтавана больш за 3900 аграномаў, якія працуюць у СВК, аграпрамысловых аб’яднаннях, камбінатах, аграфірмах, фермерскіх гаспадарках, навучальных і навукова-даследчых установах, з’яўляюцца кіраўнікамі розных узроўняў. Аддзяленне падтрымлівае цесную сувязь з прадпрыемствамі-заказчыкамі кадраў, аказваючы практычную дапамогу ў пытаннях рацыянальнага выкарыстання зямельных рэсурсаў, асваення інтэнсіўных тэхналогій вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

 

Плодаагародніцтва

Будучыя спецыялісты - плодаагароднікі вучацца вырошчваць пладовыя, ягадныя і агароднінныя культуры, выкарыстоўваючы прагрэсіўныя рэсурса - і энергазберагальныя тэхналогіі, заснаваныя на апошніх дасягненнях навукі, тэхнікі і практычным вопыце. На тэарэтычных занятках навучэнцы вывучаюць батанічныя і біялагічныя асаблівасці пладовых і агароднінных раслін; спосабы іх размнажэння і сучасныя тэхналогіі вырошчвання; закладку саду і пладовага гадавальніка. Будучыя спецыялісты сярэдняга звяна вучацца праводзіць прышчэпкі пладовых раслін, абрэзку маладога і пладаноснага саду, вырошчваць расаду і агародніну ў адкрытым і абароненым грунце, вызначаць тэрміны паспявання і ўборкі пладовых, ягадных і агароднінных культур.

Ацэнка тэарэтычных ведаў заснавана на іх практычным ужыванні. Навучэнцы адпрацоўваюць уменні і практычныя навыкі на наступных навучальных аб'ектах: навучальны сад плошчай 10 га, пладовы гадавальнік, калекцыйны гадавальнік, вучэбная цяпліца, агароднінны севазварот, які ўключае асноўныя культуры, што вырошчваюцца ў адкрытым грунце.

Адрас:
вул. Леніна, 64, 225372, г. Ляхавічы, Брэсцкая вобласць
Дырэктар:
Абарава Алена Эдуардаўна
Тэлефон:
(801633) 2 04 01, 2 03 65
Факс:
(801633) 2 03 65
E-mail
Сайт

АДАСОБЛЕНАЕ СТРУКТУРНАЕ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЕ «ЛЯХАВІЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ КАЛЕДЖ»