Аб універсітэце
Навіны
Анонсы
Віртуальны універсітэт
Арганізацыйная структура
Вышэйшая адукацыя
Аспірантура
Дадатковая адукацыя дарослых
Балонскі працэс
Давузаўскае навучанне
Навука БарДУ
Iнавацыйная дзейнасць
Навуковыя выданні
Навуковыя супольнасці
Навукова-практычныя мерапрыемствы
Аўтаматызаваная сістэма ўліку навуковай актыўнасці ППС універсітэта
МІЖНАРОДНАЕ УЗАЕМАДЗЕЯННЕ
АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРАГРАМЫ
МІЖНАРОДНЫЯ ЦЭНТРЫ
ІНФАРМАЦЫЯ
Iдэалагiчная i выхаваўчая работа ва ўнiверсiтэце
АФІША МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
НАВІНЫ
МАЛАДОМУ ВЫБАРШЧЫКУ
ПАЗАВУЧЭБНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Дзённая форма атрымання адукацыі
Асабісты кабінет студэнта
Дакументы
Расклад заняткаў
Інтэрнаты
Завочная форма атрымання адукацыі
Графік працы медычнага здраўпункта
Гарачыя лініі
Памяткі студэнту
Паступленне
Адукацыя
Кошт навучання
Падрабязная інфармацыя на афіцыйным сайце кафедры:pflt.barsu.by
Афіцыйны дзень нараджэння кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі – 23 чэрвеня 2004 года, бо менавіта ў гэты дзень кафедра набыла статус структурнага падраздзялення ў складзе ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт».
На цяперашні момант наша творчая група ўключае больш за 20 супрацоўнікаў. Галоўная асаблівасць выкладчыкаў кафедры ПІП – маладосць, запал, творчы падыход да рэалізацыі пастаўленых мэт, укараненне інавацыйных тэхналогій у педагагічную дзейнасць, прафесіяналізм і імкненне да самаўдасканалення. Большасць супрацоўнікаў мае вопыт навучання ў аспірантуры і практыку замежных стажыровак у рамках сваіх навуковых даследаванняў, а таксама прымае актыўны удзел ў міжнародных навукова-практычных канферэнцыях у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой. Кафедру ўзначальвае Інэса Сяргееўна Крыштоп, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, якая прыняла эстафету кіраўніцтва ў 2018 годзе з рук яе папярэднікаў.
Кафедра прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі з’яўляецца выпускаючай кафедрай па трох спецыяльнасцях: 01-02 03 08 Замежная мова (англійская), 1-21 06 01 Сучасная замежная мова (па напрамкам), 1-08 80 02 Тэорыя і методыка навучання і выхавання, прафесіялізацыя: замежныя мовы.
Таксама ПВС кафедры ажыццяўляе іншамоўную падрыхтоўку па эканамічных, псіхолага-педагагічных і тэхнічных спецыяльнасцях у адпаведнасці з вучэбнымі планамі Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі стандартамі.
Вялікая ўвага на кафедры надаецца навукова-даследчай працы са студэнтамі, якія неаднаразова былі лаўрэатамі і прызёрамі рэспубліканскіх конкурсаў навуковых прац студэнтаў. Кафедра вядома сваімі навуковымі гурткамі «Logos» і «Метадычная майстэрня».
Пры кафедры функцыянуюць філіялы кафедры на базе: ДУА «Ліцэй № 1 г. Баранавічы» (створаны ў 2010 годзе) і ДУА «Гімназія № 1 г. Баранавічы» (створаны ў 2019 годзе). Матэрыяльна-тэхнічная база філіялаў кафедры выкарыстоўваецца ў адукацыйным працэсе пры правядзенні практычных заняткаў, практычнай падрыхтоўкі, навукова-даследчай працы студэнтаў. Кафедра ажыццяўляе таксама ўзаемадзеянне з базавымі арганізацыямі і рознымі арганізацыямі – заказчыкамі кадраў, што спрыяе практыкаарыентаванай падрыхтоўцы будучых спецыялістаў.
Дзеля павышэння педагагічнага і метадычнага майстэрства выкладчыкаў і маладых спецыялістаў на кафедры штогод праводзяцца навукова-метадычныя семінары, інструкцыйна-метадычныя практыкумы, дзелавыя гульні, майстар-класы, круглыя сталы.
Для папулярызацыі замежных моў ПВС кафедры штогод праводзіць алімпіяду па замежных мовах, а таксама тыдзень замежных моў, у рамках якога выкладчыкі праводзяць навучальна-выхаваўчыя мерапрыемствы і дэманстрацыйныя заняткі па дысцыплінах кафедры.
Абiтурыент БарДУ
Аддзел дыстанцыйнага навучання
Бібліятэка БарДУ
Рэпазіторый БарДУ
Сховішча электронных рэсурсаў
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Сайты кафедр унiверсiтэта
Сайт педагога-псіхолага БарДУ
Сайт праекта IEMAST
Электронны навуковы часопіс «Навуковыя тэндэнцыі»
Тэксты НПА, якія рэгламентуюць дзейнасць універсітэта
Цэнтр ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця
Віртуальны ўніверсітэт
Канференцыi БарДУ
Адасобленае падраздзяленне «Цэнтр трансферу тэхналогій»
Сістэма ўліку публікацый і праектаў
Адукацыйны партал БарДУ