.

  КАФЕДРА ФІЛАЛОГІІ

Загадчык кафедры
Загадчык кафедры
Пучынская Таццяна Міхайлаўна
кандыдат педагагічных навук, дацэнт

Падрабязная інфармацыя на афіцыйным сайце кафедры: ph.barsu.by

Кафедра філалогіі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта была ўтворана ў 2004 годзе на базе кафедры гуманітарных дысцыплін педагагічнага факультэта Баранавіцкага дзяржаўнага вышэйшага педагагічнага каледжа. У розны час яе ўзначальвалі кандыдат педагагічных навук, дацэнт Белая Алена Іванаўна, магістр педагагічных навук Шавель Вольга Міхайлаўна, кандыдат філалагічных наук, дацэнт  Солахаў Аляксей Васільевіч.

З 2010 года на пасадзе загадчыка кафедры працуе кандыдат педагагічных навук, дацэнт Пучынская Таццяна Міхайлаўна.

Кафедра філалогіі з’яўляецца выпускаючай па спецыяльнасці 1-02 03 03 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская). Выкладчыкамі вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў на факультэтах: славянскіх і германскіх моў, педагогікі і псіхалогіі, інжынерным, эканомікі і права. Навукова-даследчая, вучэбна-метадычная, ідэалагічная і выхаваўчая праца на кафедры плануецца на аснове Палітыкі, Місіі, Бачання ўніверсітэта.

Прафесійным абавязкам кожнага супрацоўніка кафедры з’яўляецца ўдасканаленне вучэбна-выхаваўчага працэсу на аснове навуковых дасягненняў, зыходзячы з прыярытэтных накірункаў дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі, якасная падрыхтоўка запатрабаваных спецыялістаў для дзяржаўнага кіраўніцтва і адукацыі.

Кафедра з’яўляецца рэгіянальным кансультацыйным цэнтрам для студэнтаў, настаўнікаў школ, гімназій, ліцэяў па пытаннях літаратуразнаўства, мовазнаўства, методык выкладання беларускай і рускай мовы і літаратуры, методык навучання мове і літаратурнаму чытанню ў пачатковай школе, выкладання рускай мовы як замежнай.

Асноўная праблематыка навуковых даследаванняў выкладчыкаў кафедры – актыўныя працэсы ў беларускім і рускім мовазнаўстве; беларуская літаратура першай трэці XX стагоддзя, сучасны літаратурны працэс; разнастайныя пытанні методык выкладання ў сярэдняй і вышэйшай школе; вывучэнне рускай мовы як замежнай. На кафедры распрацоўваецца навуковая тэма «Тэарэтыка-метадалагічныя і метадычныя аспекты вывучэння і выкладання славянскіх моў і літаратур».

Кафедра падтрымлівае сувязі з кафедрамі адпаведнага профілю устаноў вышэйшай адукацыі рэспублікі і замежжа. Наладжаны творчыя кантакты са школамі горада і раёна, выкладчыкі кафедры прымаюць удзел у педагагічных канферэнцыях і іншых мерапрыемствах у школах г. Баранавічы і сумежных рэгіёнаў.

Праграмы міжнароднага супрацоўніцтва кафедры:

  • Пагадненне паміж установай адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» (Рэспубліка Беларусь, Баранавічы) і Міжнародным эканоміка-гуманітарным універсітэтам ім. С. Дзем’янчука (Украіна, г. Роўна).
  • Пагадненне паміж установай адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» (Рэспубліка Беларусь, Баранавічы) і Херсонскім дзяржаўным універсітэтам (Украіна, г. Херсон).
  • Пагадненне паміж установай адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» (Рэспубліка Беларусь, Баранавічы) і ФДБАУ ВПА «Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт» (Расійская Федэрацыя, г. Варонеж).
  • Пагадненне паміж установай адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» (Рэспубліка Беларусь, Баранавічы) і ФДБАУ ВПА «Тамбоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Г. Р. Дзяржавіна» (Расійская Федэрацыя, г. Тамбоў)

 

Адрас:
вул.Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Заг. кафедры:
Пучынская Таццяна Міхайлаўна
Телефон:
+375 163 48 73 98