.

   АФІША МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

У Беларусі вызначаны парадак правядзення перапісу насельніцтва ў 2019 годзе

Перапіс будзе праводзіцца 27 дзён з 4 па 30 кастрычніка 2019 года.

Перапісу падлягаюць:

  • грамадзяне Беларусі;
  • замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якія пастаянна або часова пражываюць/знаходзяцца ў краіне;
  • грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, але на дату перапісу часова знаходзіліся на тэрыторыі замежных дзяржаў.

Тыя, хто выехаў за межы краіны ў камандзіроўку, на працу, вучобу на тэрмін 1 год і больш, перапісу не падлягаюць.

Арганізацыя апытання рэспандэнтаў:

  • з 4 па 18 кастрычніка - рэспандэнт можа самастойна паведаміць аб сабе інфармацыю на стацыянарных участках або запоўніць перапісныя лісты ў сетцы Інтэрнэт;
  • з 19 па 20 кастрычніка - апытанне на стацыянарных участках і маніторынг запаўнення перапісных лістоў у сетцы Інтэрнэт;
  • з 21 па 30 кастрычніка - апытанне рэспандэнтаў па месцы жыхарства (знаходжання).

У ходзе апрацоўкі персанальныя дадзеныя будуць абязлічаны.

Праца стацыянарных участкаў:

  • з 4 па 6 кастрычніка - з 9.00 да 21.00;
  • з 7 па 30 кастрычніка:
  • у г. Мінску - з 9.00 да 21.00;
  • у гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і буйных сельскіх населеных пунктах - з 9.00 да 20.00;
  • у сельскіх населеных пунктах раёна - з 9.00 да 20.00.

Абыход участкаў і апытанне рэспандэнтаў будзе ажыццяўляцца з 9.00 да 21.00.

Перапісчык абавязаны:

  • перад пачаткам апытання прад’явіць рэспандэнту пасведчанне перапісчыка;
  • пры правядзенні апытання строга прытрымлівацца пераліку пытанняў, якія змяшчаюцца ў перапісных лістах, дакладна перадаваць іх змест;
  • дакладна запісваць персанальныя дадзеныя і не дапускаць іх скажэння;
  • па патрабаванні рэспандэнта знаёміць яго з запоўненым на яго перапісным лістом;
  • забяспечваць канфідэнцыяльнасць персанальных дадзеных.

Падчас перапісу штодня з 9.00 да 21.00 будзе працаваць адзіная тэлефонная даведачна-інфармацыйная служба для кансультавання рэспандэнтаў і перапісчыкаў.

Папярэднія выніковыя дадзеныя перапісу будуць у вольным доступе да 3 лютага 2020 года, асноўныя - будуць даступныя да 1 чэрвеня 2020 года.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

У Беларусі вызначаны парадак правядзення перапісу насельніцтва ў 2019 годзе У Беларусі вызначаны парадак правядзення перапісу насельніцтва ў 2019 годзе У Беларусі вызначаны парадак правядзення перапісу насельніцтва ў 2019 годзе
2019-09-11