У БарДУ прайшоў конкурс харэаграфіі і сучаснай пластыкі «Пераднавагоднія Dance-баталіі» Гран-пры, па адзінагалосным рашэнні журы, дастаўся танцавальнаму гурту «Game over»

У конкурсе харэаграфіі і сучаснай пластыкі, арганізаваным студэнцкім клубам універсітэта, прынялі ўдзел харэаграфічны калектыў «Імпрэза», створаныя на факультэтах калектывы, а таксама сольныя выканаўцы. На суд кампетэнтнага журы ўдзельнікі павінны былі прадставіць два нумары: адвольны танец і танец на навагоднюю тэматыку.

Усе ўдзельнікі змаглі не толькі заваяваць сэрцы гледачоў, але і праявіць усе свае танцавальныя таленты, бо ў выступленнях можна было выкарыстоўваць любыя віды харэаграфіі і стыляў.

У конкурснай жа праграме гледачоў чакала нямала сюрпрызаў: сняжынкі, задорныя цыганкі, сучаснае выкананне рускага танца «Валенкі». Аднак цвіком праграмы ў гэтым конкурсе стала выступленне студэнцкага калектыву на грамадскіх пачатках «Game over» у складзе Андрэя Шляпава, Дзмітрыя Калошы, Рамана Шыманскага і Анастасіі Малевіч. Менавіта яны са сваімі нумарамі «Ведзьмы ў 3D» і «Навагоднія гісторыі» «ўзарвалі» залу і сарвалі ўсе магчымыя і немагчымыя апладысменты і крыкі «брава».

2012-12-17

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ