Студэнты універсітэта, якія пражываюць у інтэрнаце па вуліцы Убарэвіча, 22, вырашылі парадаваць сваіх суседзяў і супрацоўнікаў універсітэта навагоднімі віншаваннямі, сваім прадстаўленнем і проста падарылі некалькі хвілін радасці і смеху

Каляда – адзін з самых старых славянскіх святаў, які, відаць, яшчэ да хрысціянскай эпохі злучыўся са Святкамі.

Студэнты Баранавіцкага Дзяржаўнага універсітэта, якія пражываюць у інтэрнаце па вуліцы Убарэвіча, 22, вырашылі парадаваць сваіх суседзяў і супрацоўнікаў універсітэта навагоднімі віншаваннямі, сваім прадстаўленнем і проста падарылі некалькі хвілін радасці і смеху. Заходзячы ў кожны пакой, госці віталі ўсіх такімі словамі:

«Добры вечар таму, хто ў гэтым даму!», а затым сыпаліся віншаванні:

«З Новым Годам! Будзьце здаровы! Жадаем дабра таму, хто жыве ў гэтым даму!» - тым самым, несучы ўсім, пазітыў і выдатны настрой. Калядоўшчыкі спявалі песні і паказалі выдатнае прадстаўленне.

Вусная народная творчасць аб'ядноўвае ўсе народы і перадае свае традыцыі і звычаі з пакалення ў пакаленне. Звычай калядаваць, не толькі паказвае беларусаў з лепшага боку, але і пазначае тое, што гэта народ шчодры і гасцінны.

2013-01-17

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ