Дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ўзнагароджана экспазіцыя БарДУ ў рамках работы XV Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі «Я – грамадзянін Беларусі»

16-18 мая 2013 года на базе Экспацэнтра «Белэкспа» адбылася XV Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі «Я – грамадзянін Беларусі». Супрацоўнікі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю і студэнцкага клуба, студэнцкі актыў прадставілі працу выкладчыкаў, супрацоўнікаў, студэнтаў універсітэта па тэматыцы выставы за два апошнія гады.

За працу экспазіцыі і працу на працягу двух гадоў універсітэт узнагароджаны Дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Таксама ў межах работы выставы членам падавалася магчымасць павысіць сваю метадычную пісьменнасць, знайсці новыя ідэі, падыходы і прыёмы ў працы.

Віншуем БарДУ, усіх, хто мае дачыненне да перамогі і жадаем далейшай плённай працы па грамадзянскімі патрыятычным выхаванні моладзі.

2013-05-21

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ