Спартыўныя спаборніцтвы на прызы старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта К. А. Сумара

У Брэсцкай вобласці будзе праводзіцца штогадовая асенняя міжуніверсітэцкая спартакіяда на прызы старшыні аблвыканкама. Аб новай спартыўнай традыцыі 20 лістапада паведаміў старшыня Брэсцкага аблвыкакама Канстанцін Сумар у час наведвання Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Спаборніцтвы па ініцыятыве брэсцкага губернатара праводзіліся ўпершыню. Звяртаючыся да ўдзельнікаў турніру, Канстанцін Сумар сказаў: «Гэтыя спаборніцтвы павінны перарасці ў сапраўдную міжуніверсітэцкую спартакіяду. Думаю, будзе правільна, калі мы станем праводзіць яе штогадова, хутчэй за ўсё, у пачатку навучальнага года, калі яшчэ цёпла і можна выкарыстоўваць плоскасныя спартыўныя збудаванні. Ды і балельшчыкаў і гледачоў будзе больш. Бо сапраўды, хто сябруе са спортам, той, як правіла, і вучыцца добра».

Студэнцкія спартыўныя спаборніцтвы на прызы старшыні аблвыканкама на базе ПалесДУ праходзілі 19–20 лістапада. У іх прынялі ўдзел больш за 100 юнакоў і дзяўчат – прадстаўнікоў усіх чатырох устаноў вышэйшай адукацыі вобласці. Каманды спаборнічалі па трох відах спорту. Вынікі спаборніцтваў наступныя: зборная каманда БарДУ па валейболе сярод жаночых каманд заняла 2-е месца, зборная па плаванню стала бронзавым прызёрам у эстафетным плаванні 4 × 100 м, мужчынская зборная па баскетболе заняла 4-е месца.

20 лістапада на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў студэнцкіх спартыўных спаборніцтваў Канстанцін Сумар уручыў пераможцам кубкі і граматы, прызёрам – граматы і медалі і пажадаў удзельнікам спаборніцтваў новых спартыўных дасягненняў і поспехаў у вучобе.

2013-11-25

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ