28 лістапада 2013 года адбыўся круглы стол «Мы супраць СНІДу»

Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы супраць СНІДу на факультэце эканомікі і права адбыўся круглы стол «Мы супраць СНІДу», арганізаваны педагогамі сацыяльнымі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю сумесна з гарадскім цэнтрам эпідэміялогіі і гігіены.

У рабоце круглага стала прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.С. Палітыка і А.М. Сцяцко, урач-валеолаг Л.М. Кіслая і урач-эпідэміёлаг Л.П. Сопава з Баранавіцкага ЗЦГіЭ, лекар урач-дэрматавенеролаг скурна-венералагічнага дыспансера А.Н. Раманіва.

Госці круглага стала распавялі аб эпідэміялагічнай сітуацыі захворвання ВІЧ/СНІДам у Рэспубліцы Беларусь і г. Баранавічы, прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам. Былі прадэманстраваны відэаролікі па праблеме ВІЧ/СНІД.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. М. Сцяцко азнаёміў з заканадаўчай базай па дадзеным пытанні, паведаміў пра ўнясенне змен і дапаўненняў у закон пра ахову здароўя, куды ўключаны артыкулы аб прафілактыцы інфекцыйных захворванняў, у тым ліку прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі.

2013-12-02

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ