«Зімовай казачнай парой... »

29 снежня ў культурна-творчым цэнтры дзяўчынкі і хлопчыкі — дзеці выкладчыкаў і супрацоўнікаў нашага ўніверсітэта — сталі гледачамі і ўдзельнікамі навагодняга тэатралізаванага прадстаўлення, распрацаванага і пастаўленага рэжысёрам і акцёрамі аматарскага народнага тэатра мініяцюр «Сафіт» аддзела культуры і творчасці БарДУ .

Казачныя героі — Баба Яга, Чароўны Тэлевізар, Лясун задумалі сапсаваць свята і выкрасці мяшок Дзеда Мароза з падарункамі. Аднак баявая дзяўчынка Маша і яе сябар Міша — героі любімага дзіцячага мультфільма — не дазволілі ажыццявіць іх план. І нішто не перашкодзіла Дзеду Марозу і Снягурцы ўручыць дзецям навагоднія падарункі, якія ім дапамог набыць і запакаваць прафсаюз супрацоўнікаў і выкладчыкаў БарДУ.

Весела было каля навагодняй прыгажуні Елкі! На ранішніку таксама быў і рэктар універсітэта — Васіль Іванавіч Качурка, які разам з дзецьмі вадзіў карагоды, спяваў і весяліўся.

Аддзел культуры і творчасці яшчэ раз віншуе ўсіх з Новым 2014 годам! Жадаем здароўя,чароўнага настрою і выканання ўсіх жаданняў!

2013-12-30

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ