1 сакавіка — Сусветны дзень барацьбы з наркотыкамі

Ва ўсім свеце 1 сакавіка пазначаны як Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі. Гэта праблема актуальная і для Брэсцкай вобласці. У 2012 годзе на ўліку было 912 чалавек з залежнасцю ад наркатычных рэчываў і 35 таксікаманаў, а таксама 712 чалавек, якія ўжываюць наркатычныя і таксічныя рэчывы са шкоднымі наступствамі, з іх 29 — падлеткі (у 2011 годзе — 783 наркаманы і 36 таксікаманаў, а таксама 680 спажыўцоў наркатычных і таксічных рэчываў са шкоднымі наступствамі, з іх 37 — падлеткі).

Даступнасць наркотыкаў — асноўная  прычына наркаманіі. Курыльныя сумесі, ці «спайсы», даступныя нават 13-гадоваму падлетку — танна каштуюць, прадаюцца праз Інтэрнэт. Але ўжыванне іх прыводзіць да незваротных наступстваў…

Больш падрабязная інфармацыя размешчана тут.

2014-03-05

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ