У БарДУ адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя на тэму «Актуальныя пытанні арганізацыі вольнага часу студэнцкай моладзі ў сучасных сацыякультурных умовах»

Арганізатарамі мерапрыемства былі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі і ўстанова адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт».

У рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі прынялі ўдзел спецыялісты ўстаноў вышэйшай адукацыі, якія забяспечваюць арганізацыю вольнага часу студэнцкай моладзі.

Галоўнай мэтай мерапрыемства стала выяўленне асноўных тэндэнцый, інавацыйных метадаў і тэхналогій у арганізацыі культурна- дасугавай дзейнасці , а таксама абагульненне вопыту  і абмен інавацыйнымі формамі арганізацыі вольнага часу студэнцкай моладзі.

У рамках канферэнцыі была арганізавана работа секцый: «Інавацыйныя практыкі культурна-дасугавай дзейнасці ва ўстановах вышэйшай адукацыі з улікам рэгіянальнага фактару» , «Масавая культура і каштоўнасныя арыентацыі сучаснай моладзі: псіхолага- педагагічны аспект» і інш

Удзельнікаў канферэнцыі азнаёмілі з інавацыйнымі формамі арганізацыі вольнага часу студэнцкай моладзі нашага ўніверсітэта, а таксама ўсе былі запрошаны на канцэртную праграму, падрыхтаваную творчымі калектывамі аддзела культуры і творчасці. Варта адзначыць, што канцэртная праграма і работа секцый былі праведзены на высокім узроўні.

2014-03-06

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ