Інфармацыйна-прафілактычная гутарка «СТОП-спайс!»

У інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прайшла сустрэча загадчыка УАЗ «Баранавіцкі міжраённы наркалагічны дыспансер» урача-нарколага Юрыя Вячаслававіча Наўроцкага са студэнтамі.

Чарговая лекцыя дадзенай скіраванасці арганізавана сацыяльнымі педагогамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю і насіла інфармацыйна-прафілактычны характар.
Вопытны ўрач, Ю.В.Наўроцкі распавёў пра негатыўны ўплыў наркатычных рэчываў, у прыватнасці, курыльных сумесяў, на арганізм чалавека. Тэматыка арганізаванай сустрэчы выклікала цікавасць сучаснай моладзі, пра што сведчылі шматлікія пытанні, меркаванні, выказванні студэнтаў у рамках дыскусіі па дадзеным кірунку. Гэта сведчыць пра актуальнасць і своечасовасць дадзенага мерапрыемства.

У канцы гутаркі ўрач звярнуўся з заклікам да прысутных: «Студэнцкія гады — гэта гады росту, як фізічнага, так і разумовага. Арганізму трэба шмат сіл, каб справіцца з усімі нагрузкамі. Таму вы павінны адмовіцца ад усіх шкодных звычак. Вам будаваць будучае, а будучае — гэта цудоўны свет з ясным, бясхмарным небам».

2014-03-27

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ