На стадыёне ўніверсітэта прайшоў лёгкаатлетычны крос

08.04.2014 на стадыёне ўніверсітэта прайшоў лёгкаатлетычны крос . Удзел прымалі студэнты БарДУ . Дыстанцыя праходзіла па перасечанай мясцовасці і ўключала шматлікія ўздымы і спускі. Аднак усе хлопцы праявілі сілу волі і імкненне да перамогі. Многія са студэнтаў паказалі высокія вынікі.

У лёгкаатлетычным кросе прыняло ўдзел 157 чалавек.

Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі,  медалямі і памятнымі прызамі ў мэтах рэкламы спартыўнага клуба.

2014-04-16

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ