Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю інфармуе! На базе інтэрнатаў універсітэта працягваюць сваю работу гурткі па інтарэсах!

Гурток «Белашвачка» (для жадаючых навучыцца шыць)
На нашых занятках Вы не толькі навучыцеся шыць бялізну, але і навучыцеся правільна апрацоўваць вырабы, ўстаўляць маланку і  асвоіце розныя іншыя тэхналагічныя аперацыі.
Заняткі гуртка праходзяць на базе інтэрната па вул. Убарэвіча, 18, два разы на месяц па чацвяргах. Запрашаем Вас акунуцца ў свет прыгажосці і сапраўднага мастацтва.

Літаратурная гасцёўня «Біццё майго сэрца паэзіяй назвалі»
Вы сябруеце з рыфмай, а можа, аддаяце перавагу прозе? Ці вам вельмі хочацца абмеркаваць цікавую кнігу і падзяліцца ёй? Тады чакаем вас у нашай літаратурнай гасцёўні «Біццё майго сэрца паэзіяй назвалі».
Літаратурная гасцёўня — гэта месца, дзе сустракаюцца людзі з рознымі літаратурнымі інтарэсамі і густамі. Мы заўсёды рады новым удзельнікам нашага дружнага гуртка.
Прыходзьце! Чытайце! Абмяркоўвайце! Мы чакаем вас!
Сустрэчы праходзяць на базе інтэрната па вул. Убарэвіча, 18, кожны трэці чацвер месяца (4-ы паверх, пакой для заняткаў).
Кіраўнік гасцёўні Шчарбук Анастасія.

Кружок «Фантазія»
Вы навучыцеся ствараць вячэрнія і паўсядзённыя прычоскі, плесці косы.
Заняткі праходзяць на базе інтэрната па вул.Убарэвіча,20.
Кіраўнік – Дар'я Бобчык (тэл. +375(44)455-91-22).

Кружок «Укусняшка» для студэнтаў, якія жадаюць удасканаліць свае веды і ўменні ў кулінарыі.
Заняткі праходзяць на базе інтэрната па вул.Убарэвіча,20.
Кіраўнік – Вераніка Вялічка (тэл. +375(33)609-42-67).

2014-09-02

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ