Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт у 10-ы раз сустрэў першакурснікаў

p> Роўна дзесяць гадоў таму ўніверсітэт расчыніў дзверы для 5 455 студэнтаў, а 1 верасня гэтага года ўніверсітэт стаўдругім домам для 424 першакурснікаў дзённай формы атрымання адукацыі.

У пачатку восені ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце адбылося традыцыйнае свята «Віват, першакурснік-2014! Віват, БарДУ!».

З Днём ведаў новаспечаных студэнтаў павіншаваў рэктар універсітэта, прафесар Васіль Іванавіч Качурка. «Наш універсітэт – наш гонар, – сказаў Васіль Іванавіч. – Ён мае выдатную матэрыяльна-тэхнічную базу.Да пачатку гэтага навучальнага года была здадзена апошняя, чацвёртая чарга ўніверсітэцкага комплексу па вул. Паркавай. Яго агульная плошча – больш за 53тысячы кв. м. Наўрад ці сярод навучальных устаноў рэспублікі знойдзецца хоць бы яшчэ адна,у якой створаны такія выдатныя ўмовы для вучобы і культурнага правядзення вольнага часу студэнтаў».

Па добрай традыцыі рэктар універсітэта ўручыў першакурснікам сімвалічны студэнцкі білет. Павіншаваў студэнтаў зДнём ведаў і старшыня Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта Юрый Грамакоўскі. Ён адзначыў, што наш універсітэт стаў інтэлектуальным упрыгожаннем горада. А новы комплекс на вуліцы Паркавай – яшчэ адной славутасцю Баранавічаў. Старшыня выканкама ўручыў студэнтам сімвалічную заліковую кніжку.

Першакурснікаў і гасцей свята павіншавалі таксама дэканы факультэтаў і прадстаўнікі духавенства.

Мастацкія калектывы аддзела культуры і творчасці падрыхтавалі выдатны канцэрт, які прайшоў на адным дыханні. Свій талент, высокі выканальніцкі ўзровень прадэманстравалі гасцям і будучым студэнтам народны аматарскі тэатр моды «Світа», народны аматарскі тэатр мініяцюр «Сафіт», вакалісты народнай аматарскай студыі эстраднай песні «Талент», клуб «Я і гітара», народны аматарскі ансамбль «Музычны гасцінец» і харэаграфічны калектыў «Імпрэза».  

А фільм-прэзентацыя пра пазанавучальную дзейнасць студэнтаў прадэманстраваў першакурснікам розныя напрамкі грамадскага і спартыўнага жыцця ўніверсітэта.

1 верасня – добры старт на ўсе студэнцкія гады! Студэнты I курса, усё ў вашыхруках!Для вас створаны ўсе ўмовы, каб стаць у сценах БарДУ адукаванай, рознабакова развітай ітворчай асобай!

2014-09-05

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ