З першай «дзясяткай», родны БарДУ! За першае дзесяцігоддзе наш універсітэт паспеў выпусціць у свет сотні інжынераў, педагогаў, юрыстаў, эканамістаў, лінгвістаў, а таксама даказаць, што БарДУ — дастойны канкурэнт сталічным установам вышэйшай адукацыі

Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Тозік, які прысутнічаў на ўрачыстым пасяджэнні савета ўніверсітэта, падкрэсліў, што можна лічыць, што Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт заявіў аб сабе як ўстанове вышэйшай адукацыі.  Неабходна адзначыць, што Анатоль Афанасьевіч — адзін з тых, хто прыняў самы дзейсны ўдзел у станаўленні лёсу нашага ўніверсітэта.

За дзесяць гадоў са сцен БарДУ выйшла больш за 15 тысяч выпускнікоў, якія занялі дастойнае месца ў жыцці як Баранавіч, так і іншых гарадоў.

БарДУ з юбілеем павіншавалі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, кіраўніцтва вобласці, горада і раёна, дэпутаты, прадстаўнікі Пасольства Турцыі ў Рэспубліцы Беларусь, БРСМ, духавенства і першыя асобы мясцовых арганізацый і прадпрыемстваў. Рэктар БарДУ, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Васіль Іванавіч Качурка прымаў найлепшыя пажаданні ад калег з устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама ад дэлегацый універсітэтаў Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы.

234 супрацоўнікі ўніверсітэта за добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё ўніверсітэта, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектыва і ў сувязі са знамянальнай датай — 10-годдзем адкрыцця Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта былі ўдастоены ўзнагарод рознага ўзроўню.

Заключным акордам свята стаў канцэрт, падрыхтаваны аддзелам культуры і творчасці.

2014-09-26

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ