Годам моладзі абвешчаны 2015 год у Беларусі. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі падпісаў 16 кастрычніка

Дакумент прыняты ў мэтах развіцця творчага, навуковага і прафесійнага патэнцыялу моладзі, яе актыўнага прыцягнення да правядзення сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у Беларусі, выхавання пачуцця патрыятызму і грамадзянскай адказнасці ў маладых грамадзян.

На пачатак 2014 года колькасць моладзі ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года ў Беларусі складала 2,185 млн чалавек, ці 23,08% агульнай колькасці насельніцтва краіны.

Рашэнне праблем, якія хвалюць моладзь, з'яўляецца састаўной часткай дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльна-эканамічнага, культурнага і нацыянальнага развіцця краіны. Аб'яўленне 2015 года Годам моладзі прыцягне дадатковую ўвагу органаў дзяржаўнага кіравання, шырокай грамадскасці да пытанняў рэалізацыі асноўных кірункаў дзяржаўнай маладзёжнай  палітыкі ў Беларусі.

2014-10-20

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ