Ва універсітэце праведзены адборачныя этапы на конкурс «Таленты БарДУ-2014»

Творчай падзеяй кожнай восені з`яўляецца традыцыйны творчы праект-конкурс «Таленты БарДУ», які аб`ядноўвае ўсіх выкладчыкаў і студэнтаў БарДУ. У мінулым годзе любімы студэнцкі праект быў юбілейным, 10-м па ліку! У гэтым годзе новае пакаленне таленавітых першакурснікаў прадставіць сябе ўжо ў 11-м праекце «Таленты БарДУ-2014».

Прайшлі першыя адборачныя туры на факультэтах. 16 і 17 кастрычніка на базе аддзела культуры і творчасці адбыўся другі тур — кастынг удзельнікаў ад факультэтаў па жанрах.У дадзены момант ідзе падрыхтоўка фінальнага тура конкурсу «Таленты БарДУ-2014» — гала-канцэрта, які пройдзе ў канцэртна-актавай зале БарДУ 30 кастрычніка 2014г.

Падрабязная інфармацыя — у афішах.

2014-10-22

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ