Дзень Незалежнасці Туркменістана у чарговы раз адсвяткавамі студэнты з Туркменістана

Мерапрыемства пад назвай «На нашу краіну вашымі вачыма» прайшло на базе інтэрната па вул. Убарэвіча, 22.

На свяце прысутнічалі прарэктар па выхаваўчай рабоце П. І. Папко, начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Т. С. Сцяцко.

Гэта мерапрыемства замежныя студэнты арганізавалі, каб пазнаёміць беларускіх студэнтаў са сваёй краінай. Пасля прагляду прэзентацыі аб Туркменістане замежныя студэнты акунулі гледачоў у яркія фарбы турменскага фальклору. Віншаваннем для навучэнцаў з Туркменістана з іх нацыянальным святам сталі песня ў выкананні Ірыны Шпак і верш Арцёма Богдана на беларускай мове.

2014-11-04

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ