У канцэртна - актавай зале Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта адбыўся гала-канцэрт штогадовага праекта - конкурсу «Таленты БарДУ - 2014»

30 кастрычніка ў канцэртна-актавай зале Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася самая чаканая падзея восені сярод студэнцтва БарДУ – гала-канцэрт штогадовага праекта-конкурса «Таленты БарДУ-2014»! Удзельнікі конкурса прайшлі нялёгкі шлях адборачных тураў, і ў фінал праекта трапілі самыя дастойныя і таленавітыя першакурснікі, у чым і змаглі ўпэўніцца гледачы, што наведалі мерапрыемства. Канкурсанты падрыхтавалі нямала сюрпрызаў у рамках канцэртнай праграмы, ды і самі былі здзіўлены на цырымоніі ўзнагароджання.

Новаўвядзеннем гэтага года стала тое, што аўтар універсітэцкага праекта ганна Уладзіміраўна Грэзе ўпершыню за 11 гадоў існавання конкурсу не ўваходзіла ў састаў журы, а падрыхтавала спецыяльны прыз – грашовыя сертыфікаты, якія атрымалі ўдзельнікі музычнай ваенна-літаратурнай кампазіцыі. Акрамя дыпломаў фіналіста конкурса, якія былі ўручаны ўсім удзельнікам гала-канцэрта, лепшыя, па меркаванні журы, былі ўзнагароджаны дыпломамі першай ступені па намінацыях і атрымалі падарункавыя сертыфікаты ад глядацкага журы. Спонсары ўніверсітэцкага праекта-конкурсу (кандытарская кампанія г. Баранавічы «Дольче Вита» і прадстаўніцтва шведскай кампаніі «Орифлейм») таксама парадавалі фіналістаў дастойнымі падарункамі.

Інтрыгай конкурса стала ўручэнне пераходнага кубка «Гран-пры», якога, па рашэнні журы, быў удастоены рэктар БарДУ, прафесар Васіль Іванавіч Качурка за падтрымку таленавітай моладзі ўніверсітэта і ў гонар 10-годдзя БарДУ
Мора пазітыву і станоўчых эмоцый падарылі гледачам удзельнікі праекту. Мы віншуем першакурснікаў з поспехам і спадзяёмся, што яшчэ не раз зможам атрымаць асалоду ад іх выступленняў на ўніверсітэцкай сцэне. Брава, таленты БарДУ-2014!!!

2014-11-06

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ