Сустрэча рэктара ўніверсітэта В. І.Качурка састудэнтамі з Туркменістана адбылася на базе факультэта эканомікі і права

24 лістапада ў лекцыйнай зале факультэта эканомікі і права адбылася сустрэча рэктара ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» прафесара Васілія Іванавіча Качурка з замежнымі студэнтамі. На сустрэчы таксама прысутнічалі прарэктар па навуковай рабоце Ала Васільеўна Нікішова і прарэктар па выхаваўчай рабоце Павел Іванавіч Папко.

Рэктар В. І. Качурка падзяліўся ўражаннямі аб сваёй паездцы ў сталіцу Рэспублікі Туркменістан горад Ашхабад, дзе пабываў упершыню і прыняў удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Васілій Іванавіч адзначыў высокі ўзровень правядзення канферэнцыі, а таксама тое, што сталіца Туркменістана ― сапраўдны гонар краіны, якая сведчыць пра далейшае перспектыўнае развіццё ўсёй рэспублікі. Таму студэнты БарДУ з Туркменістана павінны вярнуцца на радзіму не толькі з дыпломамі па спецыяльнасці, але і з глыбокімі трывалымі ведамі, ствараючы тым самым спрыяльны імідж нашаму ўніверсітэту і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь у цэлым.

Рэктар падкрэсліў таксама, што дысцыпліна па вучобе ў студэнтаў Туркменістана ў роднай краіне вышэй, чым у туркменскіх студэнтаў тут, асабліва гэта адносіцца да юнакоў. Летась за шматлікія дысцыплінарныя спагнанні, прапушчаныя навучальныя заняткі з універсітэта было адлічана 38 студэнтаў-туркменаў (гэта 12% ад колькасці студэнтаў з Туркменістана). Яшчэ адно не меней важнае пытанне ― пра запазычанасці замежных студэнтаў па аплаце за навучанне. Па гэтым пытанні адміністрацыя прыняла рашэнне, што замежныя студэнты павінны пагасіць запазычанасць па вучобе да 1 снежня бягучага года.

У час сустрэчы рэктар В.І. Качурка адказаў на пытанні, якія хвалююць студэнтаў:

  • правядзенне сеткі WiFi у блокі студэнцкіх інтэрнатаў;
  • наведванне трэнажорнай залы ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22;
  • магчымасці занятку ў вольны ад вучобы час міні-футболам.

У завяршэнне сустрэчы прарэктар па выхаваўчай рабоце П. І. Папко абвясціў падзякі студэнтам з ліку замежных грамадзян і прывёў статыстычныя звесткі па колькасці дысцыплінарных спагнанняў да замежных студэнтаў уперыяд з 1 верасня па 24 лістапада 2014 года.

2014-11-27

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ