З 1 па 4 снежня на факультэтах дзённай формы атрымання адуацыі адбылася адчыненая маладзежная пляцоўка «Экзамены: усталёўка на поспех»

З мэтай прафілактыкі экзаменацыйнага стрэсу, падвышэння індывідуальнай стрэсаустойлісцi, фарміраванню ўменняў і навыкаў кіравання ўласным эмацыйным станам падчас падрыхтоўкі і сдачы залікова-іспытнай сесіі, на факультэтах дзённай формы атрымання адукацыі адбылася адчыненая маладзежная пляцоўка «Экзамены: усталёўка на поспех!» для студэнтаў 1 курса і ўсіх жадаючых.

Арганізатарамі маладзежнай пляцоўкі выступілі педагогі-псіхолагі аддзела выхаваўчай працы з моладдзю сумесна з адміністрацыяй факультэтаў.

Падчас маладзежнай пляцоўкі, студэнты разгледзелі асноўныя прычыны страхаў, якія ўзнікаюць перад экзаменаi, апрабавалі на сабе простыя ва ўжыванні і вельмі эфектыўныя спосабы барацьбы з экзаменацыйнымi хваляваннямi і здыманнем эмацыйнай напругі. У рамках дыягнастычнага блока маладзежная маладзежная «Спазнай сябе» выявілі свае хранатыпы, біярытмы, кіроўныя рэпрэзентатыўныя сістэмы і вiды памяці, якія ў наступным дапамогуць ім правільна арганізаваць сваю вучэбную дзейнасць.

Асаблівая ўвага была нададзена планаванню рэжыма дня (вучоба + сілкаванне + сон + фізічная актыўнасць), алгарытму запамінання пытанняў у іспытным апытальніку і інш.

2014-12-11

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ