У культурна-творчым цэнтры ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» адбыўся паказ тэатралізаванага навагодняга спектакля для дзяцей «Калі прыходзіць Новы год…», у якім прымалі ўдзел прадстаўнікі як студэнцкага, так і дарослага складу народнага тэатра мініяцюр «Сафіт»

Незабыўную навагоднюю казку ўдалося  падарыць усім прысутным дзякуючы высокаму прафесіяналізму і карпатлівай працы кіраўніка тэатра – Г.У. Грэзе, яе ўменню згуртаваць калектыў і захапіць агульнай творчай справай. Арыгінальнае рэжысёрскае ўвасабленне сцэнарыя, распрацаванага спецыялістам аддзела культуры і творчасці В.С. Чарнагрэбель, канструктыўнае рашэнне сцэнічнай прасторы, тэмпа-рытмічная распрацоўка сцэнічных дзеянняў забяспечылі яркасць і відовішчнасць пастаноўкі, а высокае выканальніцкае майстэрства ўдзельнікаў народнага тэатра, іх творчы патэнцыял і ўменне пераўвасабляцца дазволілі зацікавіць тым, што адбываецца, не толькі дзяцей, але і дарослых. Гледачы ўважліва сачылі за развіццём сюжэту і захоплена назіралі за ўсімі дзеючымі асобамі. Асаблівую радасць у дзяцей выклікала з'яўленне Снягуркі і Дзеда Мароза з падарункамі, падрыхтаванымі прафсаюзнай арганізацыяй супрацоўнікаў БарДУ. Пасля заканчэння навагодняга свята маленькія гледачы фатаграфаваліся з казачнымі персанажамі, захоплена дзяліліся сваімі ўражаннямі з дарослымі і казалі, што з нецярпеннем будуць чакаць наступнай сустрэчы.

2015-01-21

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ