Універсітэцкі этап Міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна-2015», арганізаваны ПА ГА «БРСМ» БарДУ, прайшоў у культурна-творчым цэнтры БарДУ

Сем чароўных, таленавітых дзяўчат змагаліся за галоўны тытул і магчымасць прадстаўляць наш універсітэт на абласным адборачным этапе гэтага конкурсу. Гэта быў сапраўды марафон прыгажосці, абаяння, грацыі і творчасці.

А пачалося ўсё з прадстаўлення ўдзельніц: дзяўчаты выходзілі на сцэну,дэманструючы гледачам і журы дэфіле. Адразу пасля гэтага ўдзельніцам давялося прадэманстраваць уменне хутка арыентавацца ў сітуацыі, праявіць знаходлівасць і красамоўства, адказваючы на незвычайныя, цікавыя пытанні.

У перапынках паміж конкурснымі этапамі ў зале праходзілі канцэртныя нумары.

Наступным этапам было творчае выступленне кожнай з удзельніц. Канкурсанткі падарылі зале магчымасць атрымаць асалоду ад добрага вакалу, віртуознай артыстычнай гульні, цуда харэаграфіі і акцёрскага майстэрства.

Пасля дэманстрацыі дзяўчатамі вясельных убораў журы падвяло вынікі і прысвоіла тытулы ўдзельніцам, а таксама аб'явіла пераможцаў:

  • Таццяна Яфрэмава - «Міс Абаянне»; 
  • Ганна Рагель - «Міс Творчасць»; 
  • Валерыя Серада - «Міс Усмешка»; 
  • Ірына Лёлич - «Міс Грацыя»; 
  • Юлія Новік - «2-я Віцэ-Міс»; 
  • Юлія Клімец - «1-я Віцэ-Міс». 

Тытул «Каралева Вясна-2015» атрымала Наталля Патапчык, якая разам з «1.-й Віцэ-Міс» Юліяй Клімец заваявалі ганаровае права прадстаўляць наш універсітэт на абласным этапе гэтага конкурсу.

Вялікі ўклад і яркія фарбы ўнеслі спонсары нашага мерапрыемства (салон вясельнай моды «Li Rina», гандлёвы цэнтр «Алюр», кампанія «Oriflame», Дом культуры «Тэкстыльшчык» г. Баранавічы, Баранавіцкі раённы аддзел адукацыі, спорту і турызму).

2015-03-31

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ