Ва ўстанове адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» 5-7 мая прайшоў трохдзённы міжнародны студэнцкі форум для лідараў студэнцкага самакіравання «Я кажу "ТАК!"»

Удзел у форуме прынялі 160 актывістаў Рэспублікі Беларусь (БарДУ, БДУ), Рэспублікі Украіна (МЭГУ імя С.Дзем’янчука) і Рэспублікі Польшча (Іншагародні факультэт фізічнага выхавання ў Бяла Падлясцы Акадэміі фізічнага выхавання імя Ю. Пілсудскага ў Варшаве).

Тры дні прайшлі без адзінай хвіліны на адпачынак, толькі па 45 хвілін на снеданне, абед і вячэру. Усё пачыналася ў 8 гадзін раніцы і заканчвалася далёка за поўнач. У рамках форуму прайшлі мітынг-рэквіем з удзелам ветэранаў 203-га Гвардзейскага Арлоўскага палка Дальняй авіяцыі, закладка алеі “Дружбы народаў”, студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Студэнцкае самакіраванне: рэаліі, традыцыі, навацыі», маса разнастайных конкурсаў, арганізаваных як аргкамітэтам, так і самімі камандамі актывістаў (у фармаце гадзінных маладзёжных пляцовак), адкрыты фестываль гумару, песенны марафон, святочная дыскатэка. Актывісты прынялі ўдзел у «Сцежцы выжывання» і розных спартыўных спаборніцтвах.

Падрыхтавалі легенды батальёнаў і далажылі іх “галоўнакамандуючаму” ― рэктару БарДУ В.І.Качурка ў рамках адкрыцця другога дня форуму ў рамках ляснога масіву.

Яркім эмацыянальным момантам стаў канцэрт творчых калектываў БарДУ, прысвечаны 70-й гадавіне Вялікай Перамогі.

Форум прайшоў проста на «Ура!».

Больш падрабязную інфармацыю аб тым, як прайшоў форум, можна даведацца ў сацыяльнай сетцы ў кантакце на старонцы групы «Газета БарДУ on-line» (vk.com/news.barsu) і старонцы групы «Студэнцкае самакіраванне БарДУ» (vk.com/studentsofbarsu).

2015-05-11

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ