Мастацкія калектывы аддзела культуры і творчасці БарДУ прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да 70-годдзя Вялікай Перамогі

На ўрачыстым адкрыцці парку моладзі «Натхнёныя Перамогай» свой чароўны вакал падарылі гараджанам удзельнікі народнай студыі эстраднай песні «Талент» А. Барысевіч, Р. Жанкевіч, Г. Райнль і кіраўнік студыі Н. Семянкова.

5 мая ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце прайшла канцэртная праграма «Хай будзе вечным гэты момант вясны!», прысвечаная 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На святочным мерапрыемстве прысутнічалі ветэраны 203-га гвардзейскага Арлоўскага авіяцыйнага палка, а таксама ўдзельнікі міжнароднага студэнцкага форуму. Гледачам былі прадстаўлены лепшыя канцэртныя нумары калектываў мастацкай творчасці, тэатралізаваная пастаноўка «Дыялог эпох» народнага тэатра мініяцюр «Сафіт», харэаграфічная замалёўка «І кружацца пары ў танцы пераможным...» у выкананні ўдзельнікаў шоу-конкурсу «Містар БарДУ-2015».

Падарункам для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і ўсіх жыхароў в. Лясная стала канцэртная праграма «З 70-годдзем Вялікай Перамогі», падрыхтаваная творчымі калектывамі ўніверсітэта.

9 мая мастацкія калектывы аддзела культуры і творчасці БарДУ прынялі ўдзел у гарадскім свяце «Баранавіцкая вясна Перамогі-2015», дзе прадставілі жыхарам і гасцям горада канцэртную праграму «Мы не хочам вайны! Мы аб'яўляем мір!». Гледачы змаглі атрымаць асалоду ад творчых нумароў, падрыхтаваных вакалістамі народнай студыі эстраднай песні «Талент», удзельнікамі народнага ансамбля «Музычны гасцінец», харэаграфічным калектывам «Імпрэза», удзельнікамі ўніверсітэцкага шоу-конкурсу «Містар БарДУ-2015», народным маладзёжным тэатрам мініяцюр «Сафіт».

2015-05-18

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ