У рамках перадвыбарчай кампаніі на прадпрыемстве ААТ «Гандальмаш» з поспехам прайшла канцэртная праграма калектываў мастацкай творчасці БарДУ «Пабудуем новае, захаваем лепшае!»

Напярэдадні свайго прафесійнага свята супрацоўнікі ААТ «Гандальмаш» прымалі віншаванні і творчыя падарункі ад вакалістаў народнай студыі эстраднай песні «Талент», народнага ансамбля «Музычны гасцінец», удзельнікаў народнага тэатра мініяцюр «Сафіт», харэаграфічнага калектыву «Імпрэза» і народнага тэатра моды «Світа».

Яркія канцэртныя нумары, станоўчая энергетыка і высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства вядучых праграмы і артыстаў вельмі ўразілі прысутных у зале гледачоў. Начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце, справаводстве і сацыяльных пытаннях ААТ «Гандальмаш» ад імя адміністрацыі прадпрыемства падзякавала ўсім мастацкім калектывам аддзела культуры і творчасці за выдатны рознажанравы канцэрт, уручыла кветкі і завяршыла мерапрыемства шчырым эмацыйным выказваннем, вымаўленым пад бурныя апладысменты залы: «Як добра, што ў Баранавічах ёсць БарДУ!!!».

2015-09-28

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ