Старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта А.В. Ліс сустрэўся з ПВС, студэнтамі БарДУ, азнаёміўся з матэрыяльна-технічнай базай універсітэта

Кіраўнік Брэсцкай вобласці расказаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці вобласці і Баранавіцкага раёна. Але большая частка сустрэчы прайшла ў фармаце дыялогу са студэнтамі. 

Нашых студэнтаў цікавілі пытанні аб удзеле маладых людзей у дзяржаўных справах краіны, пра стаўленне кіраўніцтва вобласці да сучасных інавацыйных тэхналогій і выкарыстанне інтэрнэт-рэсурсаў для падрыхтоўкі да вучэбных заняткаў, аб гендарнай праблеме ў сістэме адукацыі. Пацікавіліся студэнты і пра чалавечыя якасці, якімі павінен валодаць сучасны кіраўнік, і пра «формулу поспеху» кіраўніка. 

А.В. Ліс высока ацаніў створаныя ў нашым універсітэце ўмовы для навучання, заняткаў спортам і заняткаў у вольны час.

2015-10-08

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ