У танцавальнай зале БарДУ з поспехам прайшоў паказ тэатралізаванага прадстаўлення «На свята навагодняе прыйшоў да нас Дзядуля Мароз!» для дзяцей выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта

Новая пастаноўка народнага тэатра мініяцюр «Сафіт» аддзела культуры і творчасці зрабіла велізарнае ўражанне не толькі на маленькіх гледачоў, але і на ўсіх прысутных у зале дарослых. Займальны сюжэт, яркія персанажы з добра знаёмых мультфільмаў (ліса Аліса і кот Базіліа, паштальён Печкін, Атаманша і Шапакляк, Чабурашка і Карлсан), з’яўленне Дзеда Мароза і Снягуркі, карагоды вакол вялікай прыбранай ёлкі, гульні і загадкі, танцавальны флэшмоб дазволілі стварыць атмасферу сапраўднай навагодняй казкі. У завяршэнне свята ўсім дзецям былі ўручаны падарункі, падрыхтаваныя прафсаюзнай арганізацыяй супрацоўнікаў БарДУ.

Маленькія гледачы ахвотна фатаграфаваліся з казачнымі персанажамі і захоплена дзяліліся сваімі ўражаннямі з дарослымі.

2016-01-05

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ