Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны студэнтам БарДУ!

Рашэннем Савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў за высокія паказчыкі ў інтэлектуальнай і грамадскай дзейнасці назначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь наступным студэнтам БарДУ:

  1. БЫКОЎСКАЙ Кацярыне Дзмітрыеўне, студэнтцы 4-га курса факультэта педагогікі і псіхалогіі; 
  2. ВЫДРЫЧ Юліі Валер'еўне, студэнтцы 5-га курса інжынернага факультэта;
  3. СЕРАДЗЕ Валерыі Уладзіміраўне, студэнтцы 5-га курса факультэта эканомікі і права; 
  4. ЮШКЕВІЧ Вользе Віктараўне, студэнтцы 5-га курса факультэта эканомікі і права. 

Заахвочвальнымі прэміямі педагагічных, навуковых работнікаў і іншых асоб, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё здольнасцяў адораных навучэнцаў і студэнтаў, узнагароджаны выкладчыкі БарДУ:

  1. ЛУНДЫШАВА Ганна Уладзіміраўна, старшы выкладчык кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы;
  2. Манкевіч Жанна Барысаўна, старшы выкладчык кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы. 

Трэцяй прэміяй узнагароджаны выпускніцы БарДУ 2015 СЛАУТА Вераніка Мікалаеўна і МІХАЛЕНКА Наталля Міхайлаўна. 

Віншуем выкладчыкаў, студэнтаў і выпускнікоў БарДУ і жадаем далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці!!!

2016-01-15

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ