Ва ўніверсітэце 29-30 студзеня адбыўся студэнцкі форум «Моладзь - надзея і будучыня Беларусі»

БарДУ сабраў прадстаўнікоў адміністрацыі і студэнцкіх лідараў з 43 універсітэтаў Беларусі. 

На працягу двух дзён студэнты абмяркоўвалі праблемы, праекты, ініцыятывы, прымалі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах, канцэртных і забаўляльных праграмах. 

Для студэнтаў была арганізавана работа 5 дыскусійных пляцовак і 3 майстар-класаў з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 43 устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Баранавіцкага гарвыканкама. 

Больш падрабязная інфармацыя аб форуме ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» на старонцы «Моладзь - надзея і будучыня Беларусі»: http://vk.com/forumbar.

2016-02-03

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ