У танцавальнай зале БарДУ прайшла святочная культурна-дасугавая праграма «Каханне шанаваць умейце!»

Напярэдадні святкавання Дня святога Валянціна крэатыў-каманда факультэта педагогікі і псіхалогіі сумесна з аддзелам культуры і творчасці падрыхтавалі для студэнтаў універсітэта вечарыну ў парыжскім стылі.

У фае ўсе жадаючыя маглі сфатаграфавацца ў імправізаваным кафэ на фоне Эйфелевай вежы, паслухаць французскую музыку і чароўную ігру на скрыпцы ў выкананні Святланы Мейлах. Ля ўваходу ў танцавальную залу працавала «Рамантычная пошта», дзе кожны мог напісаць на валянцінках свае прызнанні ў каханні, віншаванні са святам і пажаданні, а таксама пачаставацца пячэннем у выглядзе сэрцайкаў.

Цікавай і разнапланавай была і забаўляльная частка праграмы, яркім пачаткам якой стала запальнае выступленне музыканта Аляксея Якубовіча і яго групы. Надзея Шчэбет падарыла ўсім прысутным чароўны ўсходні танец. У выкананні вакалістак народнай студыі эстраднай песні «Талент» Аліны Пятрушкевіч, Яны Канановіч і Марыны Сенькавец прагучалі прыгожыя павольныя кампазіцыі. Сюрпрызам для ўсіх гасцей стала цудоўнае неонавае шоў у выкананні «Infinity Fire».

Арыгінальнае афармленне свята, насычаная творчымі сюрпрызамі праграма, займальная фотасесія, добрая музыка і прыемная рамантычная атмасфера выклікалі толькі станоўчыя эмоцыі і стваралі па-сапраўднаму святочны настрой.

2016-02-17

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ