«Правілы дарожнага руху - правілы жыцця»

Пад такім дэвізам 23 лютага ў Дзень абаронцаў Айчыны ва ўніверсітэце прайшоў відэалекторыі па прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму для студэнцкай моладзі з удзелам ст. дзяржаўтаінспектара аддзялення ДАІ Баранавіцкага ГАУС А.Д.Валкавыцкага. Ініцыятарам сустрэчы студэнтаў I курса факультэтаў педагогікі і псіхалогіі і славянскіх і германскіх моў з інспектарам ДАІ стала педагог сацыяльны аддзела выхаваўчай работы з моладдзю А.Т.Дробат.

У ходзе відэалекторыя інспектар азнаёміў прысутных з сітуацыяй, якая складваецца ў горадзе і раёне па дарожна-транспартных здарэннях, расказаў аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні правілаў дарожнага руху усімі ўдзельнікамі дарожнага руху (кіроўцамі, веласіпедыстамі, пешаходамі) і аб новаўвядзеннях у правілах дарожнага руху, а таксама адказаў на пытанні студэнтаў.

Студэнтам быў прадэманстраваны фільм «Градус небяспекі», распаўсюджаны буклеты з актуальнай інфармацыяй па прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму.

2016-02-25

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ