«Жыццё багацейшая за любыя галюцынацыі»

Пад такім дэвізам 1 сакавіка ў рамках Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам на інжынерным факультэце адбыўся відэалекторый з удзелам оперупаўнаважанага аддзялення па наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі, капітанам міліцыі С.А.Буталевіча, а таксама ўрача-нарколага УАЗ «Баранавіцкі міжраённы наркалагічны дыспансер» С.А.Матусевіча. З уступным словам да студэнтаў звярнулася педагог сацыяльны аддзела выхаваўчай работы з моладдзю А.Т.Дробат.

У ходзе сустрэчы студэнты атрымалі вычарпальныя адказы на пытанні, якія іх цікавяць. Кожны прысутны атрымаў буклет «Падумай! Ці гатовы ты пазбавіцца волі?!», падрыхтаваны метадыстамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю. 

Завяршылася сустрэча праглядам відэароліка “Жыццё цудоўнае!”, знятым па заказе УАЗ «Баранавіцкі міжраённы наркалагічны дыспансер».

2016-03-03

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ