На базе ўніверсітэта прайшло першынство Рэспублікі Беларусь па армрэстлінгу сярод юніёраў і юніёрак

24-25 сакавiка 2016 года спартыўным клубам установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» сумесна з ГА «Беларуская федэрацыя армрэстлінга» было праведзена першынство Рэспублікі Беларусь па армрэстлінгу сярод юніёраў і юніёрак

У спаборніцтвах прымалі ўдзел зборныя каманды Рэспублікі Беларусь з 11 гарадоў. Агульная колькасць удзельнікаў склала 118 чалавек.

На ўрачыстым адкрыцці выступілі з  прывітальнымі словамі прарэктар па выхаваўчай рабоце П.І.Папко, начальнік спартыўнага клуба А.І.Шайко, старшыня ГА «Беларуская федэрацыя армрэстлінга» В.В. Бабук.

У ходзе ўрачыстага адкрыцця для паказальных выступленняў былі запрошаны спартсмены са СДЮШАР па барацьбе самба, дзюдо, якія прадэманстравалі «майстар-клас».

Спартсмены спаборнічалі ў розных вагавых катэгорыях: юніёры — 55 кг, 60 кг, 65 кг, 70 кг, 75 кг, 80 кг, 90 кг, зв. 90 кг; юніёркі — 50 кг, 55 кг, 60 кг, зв. 60 кг.

У камандным першынстве жаночая зборная заняла 1 месца, мужчынская - 3 месца.

Па выніках правядзення першынства Рэспублікі Беларусь па армрэстлінгу сярод юніёраў і юніёрак у асабістым першынстве па суме абедзвюх рук у сваіх вагавых катэгорыях студэнты нашага ўніверсітэта занялі наступныя месцы:

юніёры:                              

55 кг
2-е месца - Трафімук Аляксандр (БарДУ);

60 кг
3-е месца - Давідовіч Ілля (БарДУ);

65 кг
1-е месца - Макуха Арцём (БарДУ);

90 кг
2-е месца - Кіцун Сяргей (БарДУ);

юніёркі:

50 кг
1-е месца - Даніловіч Вераніка (БарДУ);
2-е месца - Чубрык Крысціна (БарДУ);

55 кг
 2-е месца - Яцкевіч Дар’я (БарДУ);

зв. 60 кг
3 месца - Рацкевіч Юлія (БарДУ).

Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і медалямі ГА «Беларуская федэрацыя армрэстлінга».

2016-04-05

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ