На інжынерным факультэце прайшло метадычнае аб'яднанне па тэме «Канфлікты. Алгарытм узаемадзеяння выкладчыка ў студэнцкім калектыве»

6 красавіка на інжынерным факультэце прайшло метадычнае аб'яднанне, арганізаванае загадчыкам метадычнага кабінета І.К.Кіцуном і педагогам-псіхолагам аддзела выхаваўчай работы з моладдзю А.А.Самушчавай, па тэме «Канфлікты. Алгарытм узаемадзеяння выкладчыка ў студэнцкім калектыве».

Канфлікты ў педагагічным працэсе непазбежныя. Прафесія педагога прызнаная ў ліку самых цяжкіх, па сваёй псіхафізіялагічнай напружанасці яна знаходзіцца на ўзроўні лётчыкаў-выпрабавальнікаў і альпіністаў. Таму адной з праблем у педагогіцы з'яўляецца пытанне канструктыўнага вырашэння канфліктаў.

Узаемадзеянне па лініі «выкладчык—студэнт» з'яўляецца адным з асноўных ва ўсім сацыяльна-педагагічным працэсе. Менавіта тут адбываецца непасрэдная «перадача» усёй шматграннасці ведаў, інфармацыі, установак, каштоўнасных арыентацыі і інш., акумуляваных у сістэме вышэйшай адукацыі.

Выкладчык, які не пазбягае канфліктаў, а імкнецца іх вырашыць, набывае неацэнны асабісты досвед кіравання імі. Да яго прыходзіць разуменне матываў паводзін студэнтаў, паступова выпрацоўваюцца навыкі прагназавання і кіравання імі. Разуменне гэтых праблем дае рэальную магчымасць выкладчыку накіроўваць энергію міжасобасных канфліктаў на ўдасканаленне працэсу адукацыі і выхавання студэнтаў.

Праграма семінара-практыкума ўключала:

  • знаёмства з алгарытмам вырашэння канфліктных сітуацый ва ўзаемадзеянні «выкладчык—студэнт»;
  • рашэнне педагагічных сітуацый;
  • выбар стратэгіі паводзін выкладчыкамі па вырашэнні канфліктных сітуацый.

У час семінара-практыкума выкладчыкі са стажам змаглі падзяліцца сваім вопытам па вырашэнні канфліктных сітуацый з выкладчыкамі-стажорамі, усе ўдзельнікі атрымалі вычарпальныя адказы педагога-псіхолага на шэраг пытанняў, як прадухіліць сітуацыі ўзнікнення канфліктаў са студэнтамі, а таксама вялікую колькасць практычных рэкамендацыі, якія дазваляюць урэгуляваць канфлікты ва ўзаемадзеянні «выкладчык—студэнт».

P.S. «Калі ў жыцці ёсць магчымасць зрабіць крок назад, каб пазбегнуць канфлікту,  лепш яго зрабіць».                             

Мусабекаў Р.

2016-04-13

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ