Удзел у I Рэспубліканскай выставе студэнцкай творчасці «Грані творчасці»

31 мая 2016 года ў галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася яркая падзея ў творчым жыцці студэнцкай моладзі нашай краіны – адкрылася I Рэспубліканская выстава студэнцкай творчасці «ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ». Тэма-дэвіз творчай выставы – «Багдановіч. Маладыя жаданні».

Ілюстрацыі да твораў беларускага паэта Максіма Багдановіча выкананы маладымі мастакамі і фатографамі з выкарыстаннем сучасных камп'ютарных праграм, новых тэхнік і кірункаў сучаснай творчасці.

23 установы вышэйшай адукацыі прадставілі больш за 200 творчых работ студэнтаў. Экспертнай групай рэспубліканскай выставы было адабрана 10 работ студэнтаў нашага ўніверсітэта. Прадстаўленыя работы выкананы пад кіраўніцтвам выкладчыкаў: Л.Р.Капузы (кіраўнік гуртка дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва), Т.М.Дзямідавай, Т.М.Лукашэвіч (кіраўнікі творчага аб'яднання выкладчыкаў і студэнтаў «Сілуэт»).

Выставу можна наведаць да 5 ліпеня. Дэманструюцца творчыя работы таксама ў форме віртуальнай галерэі.

У рамках выставы на вэб-партале artviva.by праходзіць інтэрнэт-галасаванне. Неабыякавыя да творчасці нашай моладзі, прагаласуйце за работы, якія прадстаўлены ў намінацыях «Летэрынг – ВЯНОК ВЯНКОЎ», «Канцэптуальны візуальны сэт «СПАСЦІЖЭННЕ КРАСЫ»!

2016-06-08

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ