Рэспубліканскі баль выпускнікоў

Тры выпускніцы БарДУ - Ганна Піліпчук, Юлія Выдрыч, Валерыя Серада- прынялі ўдзел у значнай падзеі ў жыцці для кожнага з іх - у Рэспубліканскім балі выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі.

Удзел у ім прынялі 222 учарашніх студэнты з 52 універсітэтаў краіны. У Год культуры ўрачыстасць праходзіла ў гістарычным стылі. Сярод запрошаных - лепшыя выпускнікі ўніверсітэтаў Беларусі, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, лаўрэаты спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 У сваім звароце да моладзі краіны асаблівую ўвагу беларускі лідар звярнуў на тое, што для выпускнікоў надыходзіць новы вельмі адказны этап прафесійнага станаўлення. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, дзяржава робіць стаўку на маладых людзей, і краіне неабыякавы іх лёс. Таму адным з дзяржаўных прыярытэтаў і надалей будзе маладзёжная палітыка. 

Шэрагу выкладчыкаў і студэнтаў была аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Беларусі. Сярод іх і выпускніца факультэта педагогікі і псіхалогіі нашага універсітэта Ганна Піліпчук. 

Удзельніцы балю вярнуліся з Мінска з невымоўнай пачуццямі і эмоцыі.

(Фота з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь узята з афіцыйнага сайта http://www.president.gov.by/)

2016-07-01

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ