.

III месца ў рэспубліканскай спартакіядзе заняў МААП БарДУ «Альфа»

На працягу двух дзён у моладзевай сталіцы Беларусі праходзілі мерапрыемствы рэспубліканскай спартакіяды моладзевых атрадаў аховы правапарадку Беларусі «Акадэмія мужнасці-2016». 

Каманды ўсіх абласцей і г. Мінска змагаліся за званне «Лепшы МААП». Брэсцкую вобласць у спаборніцтвах прадстаўляў МААП БарДУ «Альфа». 

Два дні ўдзельнікі МААП ўдзельнічалі ў розных спаборніцтвах: стометроўцы, бегу на 1000 м, стральбе з пнеўматычнай зброі, гіравым спорце, кіданні гранаты на далёкасць, перацягванні каната. 

У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскай спартакіяды. Сярод лепшых апынуўся і наш студэнт - камандзір МААП «Альфа» Кірыл Пятроўскі, які ў стральбе з пнеўматычнай зброі заняў I месца! 

Каманда Брэсцкай вобласці стала мацнейшай у дысцыпліне «Перацягванне каната».У агульным заліку моладзевы атрад аховы правапарадку БарДУ «Альфа» заняў III месца.

Арганізатарамі спартакіяды «Акадэмія мужнасці» сталі БРСМ пры падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

III месца ў рэспубліканскай спартакіядзе заняў МААП БарДУ «Альфа» III месца ў рэспубліканскай спартакіядзе заняў МААП БарДУ «Альфа» III месца ў рэспубліканскай спартакіядзе заняў МААП БарДУ «Альфа» III месца ў рэспубліканскай спартакіядзе заняў МААП БарДУ «Альфа» III месца ў рэспубліканскай спартакіядзе заняў МААП БарДУ «Альфа» III месца ў рэспубліканскай спартакіядзе заняў МААП БарДУ «Альфа» III месца ў рэспубліканскай спартакіядзе заняў МААП БарДУ «Альфа»
2016-11-08