Другое месца і перамогу ў намінацыі «За волю да перамогі» заваяваў Раман Шухно, студэнт 4-га курса інжынернага факультэта БарДУ

3 лістапада ў Пінску прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года-2016». Разумныя, актыўныя, таленавітыя, ініцыятыўныя студэнты ўсіх устаноў вышэйшай адукацыі  Брэстчыны сабраліся, каб пазмагацца за званне пераможцы. За права прадставіць Брэстчыну ў рэспубліканскім фінале змагаліся Раман Шухно (БарДУ), Анастасія Лукашэвіч (ПалесГУ), Карына Цялюшчанка (БрДТУ) і Мікалай Вабішчэвіч (БрДУ імя А.С.Пушкіна). Гэта мэтанакіраваныя і актыўныя студэнты, якія паспелі праявіць сябе ў розных сферах: ад творчасці да навукі.

Удзельнікі прадэманстравалі свае камунікатыўныя навыкі ў самапрэзентацыі «Я - студэнт!». Свае інтэлектуальныя здольнасці хлопцы і дзяўчаты паказалі ў конкурсе «Мая краіна - Беларусь!», дзе ім трэба было адказаць на пытанні. У конкурсе прэзентацый кніг «Крыніцы мудрасці» ім неабходна было творча распавесці аб літаратурным творы. А ўсе свае таленты канкурсанты змаглі спаўна раскрыць у самым яркім выпрабаванні «Беларусь - культурная». 

На працягу ўсяго мерапрыемства заўзятары падтрымлівалі канкурсантаў, у зале панавала сяброўская і цёплая атмасфера. Усе нумары атрымаліся годнымі і цікавымі. 

Журы, якое ўзначалілі першы сакратар Брэсцкага абкама ГА «БРСМ» Віктар Іваноў і начальнік аддзела па справах моладзі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Юрый Сегянюк, было вельмі складана вызначыць лепшага.

Нашы віншаванні Раману Шухно!

2016-11-09

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ