.

Адкрыты дыялог «10 падстаў падумаць»

Адкрыты дыялог «10 падстаў падумаць» адбыўся ў БарДУ напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам, які адзначаецца 1 снежня.

Гэты дзень набыў статус штогадовай падзеі ва ўсіх краінах свету і дэманструе міжнародную салідарнасць у супрацьдзеянні эпідэміі ВІЧ-інфекцыі. 

У ходзе адкрытага дыялогу студэнты ўніверсітэта пагутарылі з урачом-валеолагам Баранавіцкага ЗЦГіЭ Л.М. Кіслай, загадчыкам дэзінфекцыйнага аддзялення Баранавіцкага ЗЦГіЭ Л.П. Сопавай і ўрачом-дэрматавенеролагам Баранавіцкага скурна-венералагічнага дыспансэра А.Н. Раманіва, якія расказалі студэнтам аб праблемах ВІЧ - інфекцыі, метадах дыягностыкі і прафілактыкі захворвання, эпідэміялагічнай сітуацыі па ВІЧ/СНІД у свеце, у рэспубліцы і г. Баранавічы.

Адкрыты дыялог «10 падстаў падумаць» Адкрыты дыялог «10 падстаў падумаць»
2016-12-05