.

«Моладзь супраць ВІЧ»

6 снежня на базе інтэрната па вул. Убарэвіча, 18, прайшоў навучальны занятак па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі «Моладзь супраць ВІЧ» па прынцыпе «роўны роўнаму», арганізаваны педагогам сацыяльным аддзела выхаваўчай работы з моладдзю С.М. Атоўка з запрашэннем валанцёраў Баранавіцкай арганізацыі БАЧК.

Студэнты яшчэ раз успомнілі асноўныя шляхі перадачы ВІЧ, спосабы абароны, раскрылі некаторыя міфы пра гэта захворванне. Таксама актыўна абмяркоўвалася праблема прыняцця сучасным грамадствам ВІЧ-інфіцыраваных людзей.

«Моладзь супраць ВІЧ» «Моладзь супраць ВІЧ»
2016-12-08