.

Круглы стол «Культура сямейных адносін»

Аб псіхалагічных аспектах стварэння сям'і, здаровых сямейных адносінах і духоўных каштоўнасцях сям'і гутарылі ўдзельнікі круглага стала «Культура сямейных адносін», які адбыўся па ініцыятыве В. Лазоўскага, настаяцеля прыхода храма Святога дабравернага А. Неўскага. Перад студэнтамі факультэтаў педагогікі і псіхалогіі, славянскіх і германскіх моў і інжынернага выступілі старшы выкладчык кафедры псіхалогіі БарДУ, псіхатэрапеўт міжнароднага класа Ю.У. Башкірава, урач псіхіятр-нарколаг С.А. Матусевіч і настаяцель храма В. Лазоўскі. Бо менавіта да іх можна прыйсці за радай і дапамогай, калі ў сям'і ўзнікаюць цяжкасці і праблемы.

Тэматыка выступленняў удзельнікаў вельмі актуальная ў цяперашні час, паколькі здаровая сям'я – аснова бяспекі нашай нацыі, здаровая як псіхалагічна, так і фізічна, і духоўна. Падводзячы вынікі працы круглага стала, удзельнікі прыйшлі да высновы, што сапраўдныя адносіны ў сям'і павінны грунтавацца на шчырых пачуццях, поўных гармоніі і любові, на ўзаемаразуменні і ўзаемадапамозе членаў сям'і.

Круглы стол «Культура сямейных адносін» Круглы стол «Культура сямейных адносін»
2017-02-24