.

Трэнінг «“НЕ” фальшывым абяцанкам»

23 лютага на базе кабінета рэсурснага забеспячэння прафілактыкі гвалту над непаўналетнімі і гандлю людзьмі (кафедра педагогікі), педагогам сацыяльным аддзела выхаваўчай работы з моладдзю С.М. Атоўка праводзiўся трэнінг «“НЕ” фальшывым абяцанкам». Намеснік старшыні Баранавіцкай арганізацыі БТЧК І.С.Ракашэвіч дала ўдзельнікам практычныя парады па працаўладкаванні і спосабах бяспечнага паляпшэння эканамічных магчымасцяў чалавека. Гэта дапаможа ўдзельнікам трэнінгу знайсці сваё месца ў жыцці, не выязджаючы на заробкі за мяжу, знізіць рызыку апынуцца ахвярай гандлю людзьмі. 

Таксама студэнты намалявалі партрэт ахвяры і злачынцы ў сферы гандлю людзьмі. У завяршэнне трэнінгу ўсе прысутныя атрымалі буклеты, якія змяшчаюць інфармацыю па правілах бяспечнага выезду і знаходжання за мяжой.

Трэнінг «“НЕ” фальшывым абяцанкам» Трэнінг «“НЕ” фальшывым абяцанкам» Трэнінг «“НЕ” фальшывым абяцанкам»
2017-02-27